10 сутак арышту за жоўтыя і блакітныя кветкі прысудзілі Кацярыне Бакан

Автор:
Опубликовано:
3
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


27 лютага віцяблянка Кацярына Бакан выйшла на плошчу Перамогі ў Віцебску з букетам, які супрацоўнікі міліцыі расцанілі як атрыбут пікетавання. 1 сакавіка ў судзе Чыгуначнага раёну яе прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле адміністрацыйнага артыкула 24.23.

На плошчы Перамогі 27 лютага не адбывалася нейкіх масавых акцый, але міліцыянты пільнавалі тых, хто наважыцца пратэставаць супраць вайны ва Ўкраіне. Пад іхную ўвагу і трапіла Кацярына Бакан.

Усяго 27 лютага як на плошчы Перамогі, так і на выбарчых участках ці каля іх, было затрымана прыблізна 10 чалавек. Іх асобы высвятляюцца. На дадзены момант дакладна вядома, што таксама на плошчы Перамогі быў затрыманы вядомы ў Віцебску моладзевы актывіст Уладзімір Булаўскі. 28 лютага яму быў прысуджаны арышт на 15 сутак – таксама за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні.

vitebskspring.org

Жыхар Віцебску: «Я не даваў згоды, каб ад майго імя цярпелі мірныя людзі»

Метки: , ,
Комментарии: