11 чэрвеня Вярхоўны суд будзе разбіраць апеляцыйную скаргу Вольгі Брыцікавай

Автор:
Опубликовано:
11
Июнь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебская область Политика


Cкаргу былой кіраўніцы незалежнага прафсаюзу «Нафтана», якую трымаюць за кратамі са жніўня мінулага года, прызначаны разбіраць суддзя Вярхоўнага суду Уладзімір Чаравач. Пасяджэнне пройдзе ў закрытым рэжыме. Вырак суду першай інстанцыі, які абскарджвае Вольга Брыцікава, дагэтуль не вядомы. У адкрытых крыніцах інфармацыі ёсць звесткі толькі пра тое, што жанчыну асудзілі паводле ч.1 арт 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы).

Вольгу Брыцікаву ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2. Яе крымінальную справу 11 сакавіка 2024 г. пачала разбіраць судзя Віцебскага абласнога суду Галіна Бондал.

Лідарку незалежнага прафсаюзу затрымалі 11 жніўня 2023 г. у межах крымінальнай справы, распачатай паводле ч. 2 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі).

Па звестках праваабаронцаў, следства безвынікова шукала доказы вінаватасці Брыцікавай, адпаведныя высунутаму абвінавачванню. У апошнія месяцы 2023 г. у Наваполацку масава затрымлівалі былых і цяперашніх работнікаў «Нафтана», у тым ліку ўдзельнікаў агульнанацыянальнага страйку, і распытвалі іх пра дзейнасць Вольгі Брыцікавай. Але, падобна, доказаў супраць яе, каб прымяніць згаданы вышэй артыкул Крымінальнага кодэксу, так і не знайшлі.

За час утрымання пад вартай Вольга Брыцікава страціла роднага брата, на пахаванне яе не адпусцілі. У асуджанай засталася старэнькая маці, якую жанчына вырашыла не пакідаць сам-насам, катэгарычна адмівіўшыся з’язджаць з Беларусі, нягледзячы на пераслед.

У 2022 годзе Брыцікава правяла за кратамі 105 сутак. Яе звінавацілі ў некалькіх адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку за «несанкцыянаваны пікет» — малюнак з надпісам «Не вайне», які жанчына апублікавала ў сацсетках.

vitebskspring.org

Вользе Брыцікавай накінулі новы арышт. Да таго яна абвесціла галадоўку

Метки: , , , ,
Комментарии: