15 сутак за падпіску на «Байпол» і “Байхелп”

Автор:
Опубликовано:
7
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


У Полацку 7 сакавіка асудзілі прафсаюзнага лідара, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха. Яго судзілі за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў паволе часткі 2 артыкула 19. 11 КаАП (за падпіску ў “Фэйсбуку” на «Байпол» і “Байхелп”). Судовае пасяджэнне праходзіла ў судзе горада Полацка і Полацкага раёна.

Нягледзячы на тое, што Мікалай Шарах выдаліў “Фэйсбук “ яшчэ чатыры месяцы таму, але скрыншот з падпіскай на так званыя экстрэмісцкія каналы ў судзе былі прадстаўленыя за 9 лютага 2023 года. У судзе таксама паведамілі, што ўжо 2 сакавіка ў інтэрнэце нічога не было. І хоць адвакат Мікалая Шараха звяртаў на гэта ўвагу, але суддзя Раіса Штуро ўсё адно прысудзіла яму 15 сутак.

Падтрымаць Мікалая Шараха падчас суда прыйшлі яго сябры і калегі. Адбываць пакаранне прафсаюзны лідар будзе хутчэй за ўсё ў Наваполацкім ЦІПе, дзе зараз адбываюць пакаранне іншыя затрыманыя жыхары Полацка і Наваполацка па такіх жа падобных справах.

Нагадаем, старшыню Свабоднага прафсаюза Беларускага СПБ Мікалая Шараха затрымалі ўчора, 6 сакавіка, полацкія міліцыянты ў яго дома ў Полацку а 15:30 па заданні КДБ.

Таксама ў мінулым годзе яго неаднаразова затрымлівалі, садзілі на суткі, але пасля адпускалі. Раней сілавікі праводзілі ў яго дома і вобшук.

У Полацку сёння затрымалі прафсаюзнага лідара Міколу Шараха

Метки: , ,
Комментарии: