2 снежня запускаюць доўгачаканую платформу «Новая Беларусь»

Автор:
Опубликовано:
2
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Беларусь Культура Политика


Доўгачаканы праект «Новая Беларусь» выходзіць у адкрытае тэставанне. Распрацоўнікі платформы Павел Лібер і Яраслаў Ліхачэўскі распавялі падрабязнасці 2 снежня  на онлайн канферэнцыі Прэс-клубу.

«Новая Беларусь» – платформа, дзе змогуць гуртавацца беларусы і беларускі, каб атрымліваць дапамогу, шукаць і прапаноўваць працу, разам бавіць час, ладзіць праекты і прымаць супольныя рашэнні. Гэта магчымасць для тых, хто засталіся ў краіне, онлайн удзельнічаць у культурным, сацыяльным, а пазней і палітычным жыцці. А тыя, хто з’ехалі, займеюць новыя гарызантальныя сувязі з землякамі і зямлячкамі, якіх раскідаў час па розных краінах. Кожны і кожная тут будуць сярод сваіх.

Праца па стварэнні платформы працягваецца больш за год. Зараз ужо ёсць блокі з навінамі, гайдамі па рэлакацыі, медычнымі і юрыдычнымі сэрвісамі, культурніцкімі падзеямі, бізнесамі ды магчымасцю праводзіць апытанні. Digital Belarus – гэта амбітны праект, яго канчатковы выгляд будзе створаны разам з карыстальнікамі і карыстальніцамі.

Павел Лібер (Сузаснавальнік праекту “Голас”, краўдфандынгавай платформы Digital Solidarity і cайта “Okdoc.me”) :

«Самае галоўнае – гэта людзі. Таму пачынаць падобныя платформы можна і трэба з аб’яднання людзей разам, узаемападтрымкі, вырашэння агульных ці асабістых праблем. Нам трэба прайсці разам доўгі шлях, і зрабіць гэта можна толькі адчуваючы беларуса і беларуску поплеч».

Яраслаў Ліхачэускі (IT-прадпрымальнік, сузаснавальнік фонду Stichting Belarus Solidarity Foundation і краўдфандынгавай платформы Digital Solidarity) :

«Нашай мэтай было стварэнне прасторы, на якой можна знайсці ўсё неабходнае, калі пераязджаеш у новую, незнаёмую краіну. А ў працэсе працы нарадзілася нешта большае – цэлая дзяржава ў смартфоне. Мы запрашаем усіх неабыякавых да адкрытага бэта-тэставання».

«Новая Беларусь» можа  стаць падмуркам для беларускай лічбавай дзяржавы. У хуткім часе тут запусцяць плацежную сістэму, якая дазволіць плаціць за сервісы з любога боку мяжы, а таксама з’явяцца новыя партнёрствы.

Спасылка на аплiкацыю:

«Новая Беларусь»:  Play Market

«Новая Беларусь»:  App Store

Метки: , ,
Комментарии: