30 базавых за аватарку з Паўлам Севярынцам і бел-чырвона-белай стужкай

Автор:
Опубликовано:
25
Январь
2023
Комментарии: 2 комментария
Рубрики: Витебская область Политика



Грамадскага актывіста з Шаркаўшчыны Ігара Дземідовіча такім штрафам пакарала 24 студзеня суддзя Аксана Табола.

Аватарка тая была ў фэйсбуку яшчэ ў 2020 годзе, але, як сказалі міліцыянты, тут тэрміну даўніны няма. Пратакол на Ігара Дземідовіча складалі шаркоўшчынскія міліцыянты па загадзе з Віцебска тыдзень таму. Там створаная група сілавікоў, якая вышуквае так званы экстрэмізм у інтэрнэце ўвогуле і ў сацсетках людзей. Вядома, перш за ўсё ў людзей з актыўнай пазіцыяй.

Міліцыянты падчас складання пратаколу забралі ў актывіста тэлефон і сказалі, што аддадуць яго толькі пасля аплаты штрафу, які прызнача суд.

Падтрымаць актывіста ў суд прыйшлі некалькі чалавек, яны збіраюцца дапамагчы актывісту з выплатай штрафу, бо ён занадта вялікі для аднаго чалавека за такую дробязь.

Ігар Дземідовіч раней працаваў настаўнікам гісторыі на Шаркаўшчыне. Некаторы час быў таксістам у Менску. Пазней вярнуўся ў Шаркаўшчыну, арганізаваў там курсы «Мова нанова», якія восенню 2020 года давялося закрыць.

За комментарии в интернете задержан житель Витебска Дмитрий Заголовец

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
2 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Алена
Алена
2 лет назад

Калі ласка, Шаркаўшчына! Праз А. Націск на першую літару А. На рускай мове «Ша’рковщина». У беларускай мове О не пад націскам пераходзіць у А.

Редакция
Администратор
2 лет назад
Ответить на  Алена

Дзякуй.