40 дзён, як з намі няма сябра і паплечніка Леаніда Свеціка

Автор:
Опубликовано:
6
Август
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск


40 дзён, як з намі няма сябра і паплечніка Леаніда Свеціка. Віцебскі праваабаронца раптоўна пайшоў з жыцця 28 чэрвеня.

Смерць напаткала яго ў Варшаве, далёка ад Радзімы. Але апошні спачын ён знайшоў у родным Крычаве, ягоны прах пахавалі побач з магіламі родных, піша «Віцебская Вясна».

Леанід Свецік нарадзіўся ў Крычаве на Магілёўшчыне ў 1965 годзе. Скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне Магілёўскага педагагічнага інстытута, шмат гадоў настаўнічаў. Заўжды актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцці, быў складальнікам «Шэрай кнігі» — хронікі парушэння правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне.

Акрамя праваабарончай дзейнасці Леанід займаўся журналістыкай і літаратурнай працай. Выдаў кнігу паэзіі “А мимо вдаль уходят поезда”. Рыхтаваў да выдання наступны звборнік вершаў, які выйдзе, на жаль, ужо баз яго…

Памёр беларускі праваабаронца Леанід Свецік

Метки:
Комментарии: