Абіралу прадставілі як кіраўніка Докшыцкага раёна

Автор:
Опубликовано:
12
Апрель
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


На нечарговай трэцяй сесіі так званага Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання 10 красавіка была зацверджана кандыдатура новага старшыні Докшыцкага райвыканкама Сяргея Абіралы.

З гэтай нагоды ў Докшыцы завіталі старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, дэпутат так званай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Давыдоўскі.

Уручаючы Абіралу службовае пасведчанне, Аляксандр Субоцін выказаў надзею, што новы кіраўнік Докшыцкага райвыканкама паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі. Разам з тым ён падзякаваў за работу папярэдняму старшыні Алегу Кавалёнку і ўручыў яму грамату аблвыканкама.

А мясцовым жыхарам трэба толькі спадзявацца на тое, каб прозвішча новага кіраўніка раёна не супала з яго дзеяннямі і каб ён сапраўды працаваў на карысць грамадства.

Што вядома пра новага старшыню Докшыцкага райвыканкама?

Сяргей Абірала нарадзіўся ў 1973 годзе ў в. Лабанаўка Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1994 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2015 г. — Акадэмію кіравання пры Лукашэнку.

З 1994-га працаваў на розных пасадах у сельскай гаспадарцы Докшыцкага раёна, у тым ліку старшынёй калгаса «Советская Белоруссия», дырэктарам КУСП «Гняздзілава-Агра». У 2014-2018 гадах быў першым намеснікам старшыні Докшыцкага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. З сярэдзіны 2018 года і да гэтага часу знаходзіўся на пасадзе дырэктара сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Мнюта» Глыбоцкага раёна.

vitebskspring.org

У Віцебскай вобласці новы ваенны камісар

Метки:
Комментарии: