Адміністрацыя калоніі аказвае ціск на палітвязня Віктара Бабарыку

Автор:
Опубликовано:
22
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Адміністрацыя Папраўчая калонія №1 Наваполацка пачала ўжываць да Віктара Дзмітрыевіча неабгрунтаванае прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці. Яму ўжо аб’яўлена адна вымова, і ёсць пагроза таго, што будзе прыменена другое карнае спагнанне.

Прыцягненне да дысцыплінарнай адказнасці можа пацягнуць за сабой змяшчэнне ў штрафны ізалятар (ШІЗА), скарачэнне колькасці перадач і спатканняў і нават узбуджэнне новай крымінальнай справы.

Акрамя таго, ён павінен насіць жоўтую бірку — гэта азначае, што ён пастаўлены на прафілактычны ўлік. Адміністрацыя калоніі лічыць, што Бабарыка “асоба схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскім праявам».

Трэба нагадаць абставіны крымінальнага прераследу Бабарыкі, былога экс-кандыдата на пасаду кіраўніка беларускай дзяржавы.

6 ліпеня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска агучылі прыгаворы па гучнай і рэзананснай «справе Белгазпрамбанка», фігурантам якой з’яўляецца палітвязень экс-банкір, былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыка. Для яго пракурор Сяргей Гіргель запытаў 15 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі пакараў яго 14-мі гадамі калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прызнаўшы Віктара Бабарыку вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. .235 КК).

Акрамя гэтага, палітвязня пакаралі штрафам у памеры 145 тысяч рублёў (пяць тысяч базавых велічынь), а таксама ён павінен будзе выплаціць больш за 46 мільёнаў рублёў, каб пагасіць нібыта нанесеную ім шкоду. Таксама Віктара пазбавілі права займаць кіруючыя пасады на некаторы час. Бабарыка віну не прызнаў.

Адрас для лістоў: Папраўчая калонія №1, вул. Тэхнічная, 8, 211440, г. Наваполацк, Беларусь.

vitebskspring.org

Виктора Бабарико этапировали в колонию в Новополоцке

Метки: , ,
Комментарии: