Адміністрацыя калоніі трымае палітзняволенага праваабаронцу Судаленка ў інфармацыйнай ізаляцыі

Автор:
Опубликовано:
27
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Зняволены з 27 студзеня знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, якая месціцца ў пасёлку «Віцьба» Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Там ён адбывае трох гадовы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі з агульным рэжымам адбывання пакарання у рамках прысуду па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Не так даўно з праваабаронцам сустракалісь сваякі, якія паведамілі грамадскасці пра тое, што здароўе Леаніда ў норме. А вось ўсе лісты з волі да яго практычна не даходзіць.

Таму можна казаць пра тое, што адміністрацыя калоніі стварыла татальную ізалацыю палітзэка. Пра многія рэчы, якія адбываюцца ў Беларусі і за яе межамі, ён дазнаецца пад час зносін з выпадковыя людзямі. Напрыклад, пра вайну ва Украіне паведамілі яму пад час сустрэчы ягоныя родныя.

Калі распавялі пра трагедыю знішчанага расейскімі войскамі Марыупаля, Леанід спярша не паверыў, падумаў, што нешта сваякі пераблыталі.

Леанід Леанідавіч з большага быў уведзены ў курс спраў звязаных разгромам недзяржаўных прафсаюзаў, масавай эміграцыі сяброў ПЦ “Вясна” і арышам, па крымінальнай справе, кіраўніцтва арганізацыі.

Пісаць лісты і дасылаць паштоўкі для палітвязня неабходна на адрас: Леаніду Леанідавічу Судаленку, ВК № 3, г.п. Віцьба,211322, Віцебская вобласць.

vitebskspring.org

Жыхарку Наваполацку аштрафавалі за рэпост, зроблены ў 2018 годзе

Метки: , ,
Комментарии: