Адміністрацыя Віцебскай “хіміі” аказвае ціск на палітвязня Дзмітрыя Абрамчука

Автор:
Опубликовано:
27
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Па рашэнню адміністрацыі Віцебскай папраўчай установы адкрытага тыпу №9 палітвязня Дзмітрыя Абрамука, які адбывае трохгадовае пакаранне, паставілі на ўлік як «схільнага да самавольнага сыходу з установы». Дзмітрый Абрамук быў асуджаны ў Бярэсці па так званай «карагоднай справе».

Адміністрацыя “хіміі” вырашыла, што палітвязень хоча ўцячы ў Расею, хаця сам ён ніколі не казаў пра намер збегчы. Больш за тое, Дзмітрыя пастаянна правакавалі пытаннямі, калі і куды ён збіраецца ўцякаць.

Раней Абрамука ўжо ставілі на прафілактычны ўлік паводле катэгорыі «схільны да экстрэмісцкай ды іншай дэструктыўнай дзейнасці». Таксама адміністрацыя «хіміі» больш як паўгода не пускае яго на працу.

Для даведкі.

Для даведкі. Дзмітрый Абрамук — фігурант брэсцкай «справы карагодаў», узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе, калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт.

Усім прад’яўлена абвінавачанне па арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса РБ.

Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка 2021 года вынес прысуды па дадзенай крымінальнай справе. Суддзя Дзмітрый Шурын асудзіў адразу восем чалавек, прызначыўшы ім пакаранне ад 1,5 года «хатняй хіміі» да 1 года і 8 месяцаў калоніі.

Зміцер Абрамук атрымаў 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») і пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ №9 Віцебска.

17 чэрвеня 2021 года ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Брэган разгледзеў другую справу ў дачыненні да палітвязня.

Дзяржабвінаваўца Ціхановіч агучыла версію абвінавачання: нецвярозы Абрамук Зміцер патэлефанаваў у міліцыю на лінію 102 і абразіў Лукашэнку, чым здзейсніў злачынства па ч. 1 арт. 368 КК. Дзяржабвінавачанне запытала для мужчыны два гады абмежавання волі. З улікам неадбытага пакарання, шляхам складання прызначыць тры гады «хіміі».

Прыгавор суддзі цалкам супаў з запытаным бокам абвінавачання, піша vitebskspring.org.

«Адзін з мр…яў». Паўтара года «хіміі» – за тры словы на адрас былога віцебскага чыноўніка Сяргея Сташэўскага

Метки: ,
Комментарии: