Агульная заява дэмакратычных сілаў Беларусі да «выбараў» 2025

Автор:
Опубликовано:
23
Октябрь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


У 2025 годзе адбудуцца так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а на самой справе – бязвыбары, таму што права выбару ў людзей скрадзенае.

Электаральная кампанія праводзіцца ў сітуацыі глыбокага палітычнага крызісу ў Рэспубліцы Беларусь. Аляксандр Лукашэнка незаконна ўтрымлівае ўладу шляхам рэпрэсіяў супраць беларускага грамадства, абапіраючыся на падтрымку Крамля.

Мы патрабуем:

  • спынення ўсіх відаў рэпрэсіяў;
  • вызвалення ўсіх палітзняволеных;
  • рэалізацыі права ўсіх грамадзянаў Беларусі на паўнавартасны ўдзел у выбарах незалежна ад месца жыхарства;
  • забеспячэння свабоды сходаў і роўнага доступу да сродкаў масавай інфармацыі;
  • правядзення выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі АБСЕ і пад кантролем назіральнікаў.

Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя рэжымам, мы лічым тое, што адбудзецца ў 2025 годзе, імітацыяй выбарчага працэсу і прапануем выказаць свой пратэст шляхам галасавання супраць усіх, хто крадзе нашае права голасу.
Мы таксама прапрацоўваем і прапануем іншыя варыянты як выказаць пратэст у залежнасці ад развіцця сітуацыі.

Такім чынам мы пакажам, што беларускае грамадства дагэтуль выступае супраць Лукашэнкі і патрабуе свабодных і справядлівых выбараў.

Метки: ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии