Акцыя «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!» распачалася ў Мёрах

Автор:
Опубликовано:
25
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область


Дабрачынную акцыю з арыгінальнай назвай запачаткавалі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У межах акцыі плануюць сабраць сродкі для набыцця кандытарскіх вырабаў і навагодніх сувеніраў для дзяцей-інвалідаў і дзяцей-сірот. На тэрыторыі раёна пражывае 74 дзіцяці-інваліда і 41 дзіця, якія засталіся без апекі бацькоў.

Дабрачынныя ахвяраванні можна пералічваць да 15 снежня на рахунак Мёрскага ТСОН BY18AKBB36423210001352100000 у ЦБП № 213 ААТ «Беларусбанк» г. Мёры, БІК AKBBBY2X УНП 390173309 ОКПО 29154847 УНК 4343. Прызначэнне плацяжу мусіць быць абазначанае як “навагодняя дабрачынная акцыя 2023”.

Акцыя «Пастукайся ў мае дзверы, Дзед Мароз!» праводзіцца ў рэгіёне ўжо не ўпершыню. Арганізатары адзначаюць, што людзі гатовыя ахвяраваць не толькі грошы, але і падарункі. Сёлета мецэнатаў і спонсараў таксама запрашаюць да абмеркавання, якім чынам можна найлепей парадаваць дзетак з нялёгкім лёсам.

Традыцыя дапамагаць такім дзецям у Мёрах – рэгіянальная. Цэнтралізавана ў Віцебскай вобласці збірае ахвяраванні для малых, што засталіся без бацькоў, абласное таварыства Чырвонага Крыжа. Для іх ладзяць “Ялінкі жаданняў”: ялінкі, упрыгожаныя дзіцячымі фотаздымкамі, ставяць у буйных гандлёвых цэнтрах, і кожны ахвотны можа выканаць жаданне канкрэтнага дзіцяці.

Зюзя Паазерскі вяртаецца на Пастаўшчыну

Метки: , ,
Комментарии: