Актывіста Вадзіма Міхайлава затрымалі ў Наваполацку за налепку з Пагоняй
3 верасня ў Наваполацку затрымалі прафсаюзнага актывіста Вадзіма Міхайлава. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ падчас абедзеннага перапынку, калі выехаў у горад на сваім аўтамабілі. Міхайлава адвезлі ў ГАУС Наваполацку, адкуль ён ужо не выйшаў. Як паспеў паведаміць Вадзім Міхайлаў, прычынай затрымання стала налепка з Пагоняй на багажніку ягонага аўто.
Вадзім Міхайлаў — намеснік старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу (БНП) на ААТ «Нафтан». БНП лічыць затрыманне актывіста невыпадковым. У цэху №103, дзе працуе Міхайлаў, адбываецца так званая «аптымізацыя персаналу». Вадзім Міхайлаў спрабаваў адстойваць інтарэсы працаўнікоў, якія патрапілі пад скарачэнне. Апроч таго, сёлета Міхайлаў ужо судзіўся з адміністрацыяй прадпрыемства.
У прафсаюзе адзначаюць, што, згодна з папраўкамі ў Працоўным Кодэксе, унесенымі ў 2021 годзе, наймальнікам дазволілі звальняць супрацоўнікаў «у сувязі з адбываннем адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту». Калі суд прызнае віну Міхайлава і прысудзіць яму «суткі», прафсаюзны актывіст пасля адбывання арышту можа быць звольнены з прадпрыемства.
Суд па адміністрацыйнай справе Вадзіма Міхайлава мае адбыцца 6 верасня, піша vitebskspring.org.
Скаргу праваабаронцы Ірыны Траццяковай разгледзіць камітэт па правах чалавека
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!