Ананімна і абразліва. Як віцебская абласная газета стварае негатыўны вобраз асуджаных па палітычных артыкулах

Автор:
Опубликовано:
24
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


На сайце газеты «Витебские вести» выйшаў артыкул «Наказан  житель  Витебской  области, который размещал в интернете оскорбительные комментарии в отношении руководства нашей страны». Ужо ў загалоўку прасочваецца штучнае супрацьпастаўленне нейкага адзінкавага «жителя» і грамадзянаў «нашей страны». А ў наступным тэксце аўтар Яўген Карпас ва ўсю карыстаецца ўласнай беспакаранасцю, не шкадуючы ні адмоўных эпітэтаў, ні прамых абразаў у бок асуджанага.

Імя асуджанага да пяці гадоў пазбаўлення волі «жыхара Браслаўскага раёну» знарок заменена на прыдуманае, бо прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Але ў апісанні лёсу героя артыкула сабраныя бадай што ўсе негатыўныя рысы, якія  ствараюць  імідж  тыповага адмоўнага персанажа: «был патологически ленив, и с юного возраста пристрастился к алкоголю. По окончании общеобразовательной школы он не продолжил обучение в ссузе или в вузе, а трудоустроился на сельхозпредприятие, откуда его периодически увольняли за прогулы и злоупотреблением спиртным. Словом, большую часть жизни браславчанин толком нигде не работал, изредка перебиваясь случайными заработками. Причем значительную их часть тратил на спиртное». Усе гэтыя сцверджанні не падмацаваныя ніякімі доказамі, і ў чытача міжволі паўстае пытанне: што кепскага ў тым, калі малады чалавек ідзе працаваць на сельгаспрадпрыемства, бо якраз да гэтага ўвесь час заклікае кіраўнік краіны?

Неразуменне выклікае і пасаж пра тое, што «в своей неустроенности мужчина винил политическую ситуацию в Беларуси и конкретных руководителей страны». Прычым аўтар настойліва падкрэслівае, нібыта незадаволенасць сітуацыяй у Беларусі выказваюць пераважна тыя, хто злоўжывае алкаголем: «По воспоминаниям его матери, подобные темы он обычно поднимал в состоянии алкогольного опьянения. С годами родительница трезвым его видела все реже, и такие разговоры учащались. Мать и некоторые знакомые пытались убедить Александра в ошибочности его суждений. Уговаривали жить по общепринятым правилам, но безрезультатно».

Уласна сутнасць абвінавачання супраць жыхара Браслаўшчыны перадаецца ад імя Старшага пракурора аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Антона Гарохава: «Обвиняемый на протяжении нескольких месяцев размещал в социальных сетях оскорбительные комментарии в отношении руководства нашей страны. Также призывал к захвату государственной власти, в том числе с применением огнестрельного оружия, и к изменению конституционного строя Беларуси. Плюс он публиковал кощунственные фотоизображения государственного флага нашей республики с соответствующими комментариями».

Паводле прадстаўніка пракуратуры, «в ходе расследования уголовного дела мужчина раскаялся в содеянном. Свои действия объяснял состоянием алкогольного опьянения». Але аўтару артыкула такіх высноваў было яўна недастаткова – уласны аповед ён называе «ярким примером» таго, як на простых людзей дзейнічае ўплыў «деструктивных телеграмм-каналов и зарубежных СМИ, стремящихся дестабилизировать обстановку в Беларуси». Прычым аўтар сцвярджае, што карыстальнікі інтэрнэту «По призыву провокаторов оскорбляют в интернете представителей государственной власти, о чем впоследствии горько сожалеют».

Відавочна, што мэта размяшчэння такога тэксту на сайце абласной дзяржаўнай газеты – гэта стварэнне адмоўнага іміджу людзей, незадаволеных цяперашняй сітуацыяй у Беларусі. У чытача імкнуцца сфармаваць меркаванне, што толькі хранічныя алкаголікі ды асацыяльныя элементы крытыкуюць улады і афіцыйную палітыку краіны. І што 5 гадоў зняволення – гэта цалкам адэкватнае пакаранне за выказванні ў Інтэрнэце.

Супастаўленне дэталяў дазваляе меркаваць, што ананімны артыкул напісаны на падставе прысуду Роберту Кузняцову, жыхару пасёлку Друя Браслаўскага раёну. Ён вядомы як прыхільнік Мікалая Статкевіча і намеснік прадстаўніка па Віцебскай вобласці ў Радзе Беларускага Нацыянальнага Кангрэса. 10 жніўня суддзя Віцебскага абласнога суду Галіна Бондал асудзіла Роберта Кузняцова да 5-ці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

vitebskspring.org

Былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль абвінавачваецца па трох крымінальных артыкулах

Метки: , , ,
Комментарии: