Антон Грышкевіч: Што мы можам зрабіць? Я раблю свае відэа-плакаты

Автор:
Опубликовано:
13
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Культура Политика


Тэатральны рэжысёр і былы выкладчык віцебскага каледжу культуры і мастацтва, як і шмат хто з неабыякавых людзей, шукае свой уласны спосаб сказаць «не» вайне ва Украіне.

Тады як нехта запісвае відэазвароты, дасылае лісты ва ўладныя структуры, выходзіць на плошчу з блакітнымі і жоўтымі кветкамі,  Антон Грышкевіч вырашыў ствараць плакаты-відэаролікі. Прынамсі, так ён сам называе фармат сваіх мастацкіх прац.

Відэаролікі «NO WAR », «Слава Украіне », «Песня 25.02 » ды іншыя Антон Грышкевіч размясціў  на сваім  канале на Youtube.  Яны кароткія – каля 50 секунд, і таму стваральнік называе іх «плакатамі ». Тым больш, што і пасыл да гледача ў іх ясны і празрысты: трэба зрабіць усё, каб найхутчэй спыніць  вайсковыя дзеянні  Расеі супраць Украіны.

Яшчэ некалькі відэаролікаў Антон Грышкевіч прысвяціў палітзняволеным, выкарыстаўшы, у прыватнасці, малюнкі мастака-палітвязня Алеся Пушкіна, якога цяпер судзяць у Менску.

Творчасцю ў розных фарматах відэа рэжысёр заняўся не так даўно. Ён вырашыў асвоіць новы для сябе від дзейнасці пасля таго, як страціў працу: 25 студзеня мінулага году, пасля 4-х год працы ў каледжы культуры і мастацтва, ён далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі, запатрабаваўшы адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных, расследавання ўсіх злачынстваў супраць беларускага народу.

vitebskspring.org

Восемнадцатый день войны в Украине

Метки: , , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии