Апазіцыйнае выданне «Віцебскі веснік» стала часткай нацыянальнага медыйнага праекта

Автор:
Опубликовано:
20
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


На прыканцы лютага, адразу ж пасля пачатку вайны ва Украіне, беларуския рэгіянальныя апазіцыйныя абласныя газеты аб’ядналіся ў адно выданне «Беларускі Веснік». Часткай гэтага медыйнага праекта (https://t.me/vestniki_by), стаў і ўжо легендарны «Віцебскі веснік».

«Беларускі Веснік» — гэта спосаб выхаду натуральнага жадання грамадзян рэалізаваць сваё права на свабоду слова, а таксама атрымліваць, апрацоўваць і распаўсюджваць незалежную ад дзяржаўных структур і цэнзуры інфармацыю. Гэта пляцоўка, дзе кожны жадаючы можа публічна распаўсюджваць сваё меркаванне, крытыкаваць дзеянні ці бяздзеянне ўладаў, рэкламаваць свае палітычныя погляды.

Гэты досвед, высока ацэньваюць у расійскіх рэгіёнах.

Так, Дзмітрый Чарнышоў — адзін з арганізатараў антываеннага супраціву ў Расіі ў сябе ў канале публікуе (https://t.me/ResistanceRF/233) прыклад «Беларускага Весніка» як спосаб інфармавання насельніцтва і пераадолення прапаганды, які ўжо прайшоў выпрабаванне часам.

«Яшчэ адзін годны праект — газета «Беларускі веснік». Яе выпускаюць людзі, якія нават не ведаюць адзін аднаго — каб нікога не падставіць. Усё робіцца бясплатна і па сетцы. Газета зробленая «для бабуль» — яна мімікруе пад афіцыйнае выданне. Там няма нічога пра свабоду і ліберальныя каштоўнасці, затое ёсць пра падаражанне прадуктаў і трагедыю Ўкраіны. Вы можаце самі спампаваць любыя нумары, раздрукаваць іх на друкарцы ў сябе дома ці на працы і раскласці ў паштовыя скрыні».

Для таго, каб праект працягваў сваю працу, неабходна арганізацыйная падтрымка ў распаўсюджванні выдання, прафесійная журналісцкая дапамога, фінансавае падсілкоўванне выдання.

Каманда «Беларускага Весніка» шукае крэатыўныя рашэнні пераадолення ўзніклых цяжкасцяў, каб наладзіць рытмічны выпуск газеты. Пажадаем ёй удачы ў гэтай цяжкай, але высакароднай справе.

vitebskspring.org

В Витебске продолжают распространять «Витебский вестник»

Метки: ,
Комментарии: