Аршанскую пенсіянерку асудзілі на 1 год і 3 месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі

Автор:
Опубликовано:
28
Сентябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



27 верасня суддзя суда Аршанскага раёну і г. Оршы Юлія Вяршыніна прызнала 63-гадовую Вольгу Стаброўскую вінаватай паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага Кодэкса за каментар у «Одноклассниках», расцэнены як «абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Па матэрыялах судовай справы, Стаброўская ў 2021 годзе ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» паставіла «клас» і пакінула кароткі каментар да чужога паста, у якім суд убачыў абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Вольга Стаброўская мае інваліднасць па слыху. Да выхаду на пенсію яна працавала ў Аршанскай друкарні. Першапачаткова ўвагу сілавікоў прыцягнулі падпіскі жанчыны на так званыя «экстрэмісцкія» інтэрнэт- рэсурсы і «падабайкі» пад матэрыяламі, у якіх асуджаецца палітыка дзейных уладаў. Пасля затрымання следчыя пачалі больш уважліва вывучаць кантэнт яе сацыяльных сетак і знайшлі падставы для крымінальнай справы.

vitebskspring.org

Прысуды Вячаславу Лазараву і Таццяне Пыцько: пяць з паловай і тры гады пазбаўлення волі

Метки: , ,
Комментарии: