Барыса Хамайду затрымалі за медальён з Пагоняй

Автор:
Опубликовано:
25
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Вядомы віцебскі апазіцыйны актывіст прыйшоў у суд Кастрычніцкага раёну, каб падтрымаць журналістку Таццяну Матвееву, якую асудзілі да 8-мі сутак арышту. Але на працэс спадар Хамайда не трапіў: яго спынілі каля паста дзяжурнага міліцыянта. Паводле відавочцаў, той самы міліцыянт Уладзіслаў Шышкавец, які склаў на журналістку пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне, заўважыў у Барыса Хамайды медальён з Пагоняй і загадаў яго зняць. Апазіцыянер не падпарадкаваўся.

Аргументы пра тое, што Пагоня не з’яўляецца нейкім забароненым сімвалам, і што гэтая выява ёсць нават на гербе Віцебскай вобласці, на Шашкаўца не паўздзейнічалі. Хаця пра гэта яму казалі і сам Хамайда, і ўсе, хто за яго заступаўся. Міліцыянт выклікаў падмацаванне на службовай машыне, і 74-гадовага апазіцыянера забралі ў пастарунак. Белую ружу, якую ён прынёс Таццяне Матвеевай, за яго перадалі іншыя людзі.

Заставалася надзея, што спадара Хамайду выпусцяць праз тры гадзіны, але гэтыя спадзяванні не апраўдаліся. Ен не выйшаў на сувязь, і ягоны мабільны тэлефон адключаны. Верагодна, што ўжо заўтра апазіцыянера будуць судзіць. А таксама ёсць варыянт, што яго будуць трымаць пад вартай 72 гадзіны, і адпусцяць у нядзелю.

vitebskspring.org

Журналістку Таццяну Матвееву асудзілі на 8 сутак за словы Янкі Купалы

Метки: , , ,
Комментарии: