«Беларусбанк» адклікаў з суду заяву з патрабаваннем аб банкруцтве ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі»

Автор:
Опубликовано:
23
Сентябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Финансы



23 верасня ў эканамічным судзе Віцебскай вобласці мелася адбыцца чарговае пасяджэнне аб банкруцтве буйнога дзяржаўнага прадпрыемства «Сцяг Індустрыялізацыі». Аднак суд адмянілі. Паводле сакратаркі суддзі Піскуновіч, заяўнік – «Беларусбанк», напярэдадні раніцай адклікаў свой пазоў з патрабаваннем прызнаць «швачнага гіганта» банкрутам.

З якой прычыны «Беларусбанк» адклікаў свой пазоў да віцебскага прадпрыемства, супрацоўніца суду не ўдакладніла.

На першым пасяджэнні, якое адбылося 10 верасня, прадстаўнік банку Вольга Навіцкая цалкам падтрымала заяўленыя іскавыя патрабаванні і прасіла суд прызнаць даўжніка банкрутам. Сума запазычанасці прадпрыемствам складае каля 3 мільёнаў рублёў.

Намеснік дырэктара холдынгу «Віцебскпрам» Зінаіда Каралёва, якая прадстаўляла на судзе інтарэсы даўжніка, заяўляла, што прадпрыемства працуе вельмі добра – «гудуць усе цэхі», а працаўнікі вельмі хочуць на ім працаваць. Прасіла суд не банкрутаваць швачную вытворчасць. А таксама прыстрашыла банк масавымі пратэставымі акцыямі на плошчы Перамогі ў выпадку банкруцтва прадпрыемства.

Суддзя Вольга Піскуновіч прыняла рашэнне прызначыць наступнае пасяджэнне на 23 верасня і абавязала да гэтага часу адміністрацыю ААТ «Сцяг Індустрыялізацыі» падаць у суд бухгалтарскія балансы, справаздачы аб прыбытках і стратах і справаздачы аб стане разлікаў. Апроч гэтага, абавязала «Беларусбанк» паказаць спіс кандыдатаў на пасаду антыкрызіснага кіраўніка, піша viciebskspring.org.

«Беларусбанк» дамагаецца банкруцтва віцебскага прадпрыемства «Сцяг Індустрыялізацыі»

 

Метки: , , , ,
Комментарии: