Беларускія мытнікі адмовіліся лічыць кантрабанду цыгарэт злачынствам

Автор:
Опубликовано:
16
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь


Пра гэта паведамілі ў Мытным камітэце Рэспублікі Беларусь праваабаронцу Паўлу Левінаву. Генеральная пракуратура краіны адмовілася даць прававую ацэнкі фактам кантрабаднага перамяшчэння буйных партый цыгарэт праз беларускія мытныя пасты.

На падставе інфармацыі, атрыманай з Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы аб затрыманні буйных партый цыгарэт, якія прыбывалі з боку Беларусі, Левінаў звярнуўся ў беларускую Генеральную пракуратуру з заявай.

Так як цыгарэты былі зроблены на беларускіх прадпрыемствах і перавозіліся праз беларускія мытныя пункты як легальны тавар, але затрымліваліся як кантрабандны тавар у Польшчы, то ў праваабаронцы паўсталі пытанні да працы беларускіх мытнікаў.

Каб разв’еяць сумневаў аб законным перамяшчэнні цыгарэт праз беларускую мяжу, грамадзянскі актывіст звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб правядзенні праверкі ў рамках крымінальнай вытворчасці фактаў кантрабанды цыгарэт.

У сваёй заяве праваабаронца выказаў меркаванне аб магчымым садзейнічанні беларускіх мытных органаў кантрабандыстам ў перамяшчэнні тытунёвых вырабаў праз дзяржаўную мяжу. А таксама пра тое, што ў мытных органах краіны дзейнічаюць арганізаваныя злачынныя групы, якія незаконна перамяшчаюць праз мытную мяжу кантрабандныя цыгарэт у буйным памеры, а службовыя асобы Мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца ўдзельнікамі злачынных схемаў.

«Я папрасіў Генпракуратуру ўзбудзіць крымінальныя справы па ўсіх фактах незаконнага перамяшчэння праз мытную мяжу на сумежныя тэрыторыі кантрабандных цыгарэт ў буйным памеры і паінфармаваць мяне аб прынятым рашэнні» — паведаміў пра свае патрабаванні праваабаронца.

Але ў Генеральнай пракуратуры вырашылі не распачынаць крымінальную справу ў дачыненні да мытні, а заяву Левінава накіравалі ў Дзяржаўны мытны камітэт, з просьбай да кіраўніцтва ДМК паведаміць аб выніках праверкі выкладзеных фактаў кантрабанды.

У сваім адказе намеснік Старшыні ДМК Эдуард Данілавіч растлумачыў праваабаронцу склад артыкулаў 228 і 228-1 Крымінальнага кодэкса. З тлумачэнняў стала зразумелая пазіцыя беларускіх мытнікаў да кантрабанды цыгарэт. Яны лічаць, што яе не было, у выпадку калі кантрабандны тавар быў перамешчаны непасрэдна праз мытны пункт у працоўны час. А тое, што гэтае беларускія мытнікі не выявілі цыгарэты, то гэта не караецца, нават калі польскія службы знайшлі іх.

«У сувязі з чым, у пералічаных ў Вашым звароце фактах адсутнічаюць прыкметы кантрабанды або незаконнага перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу, адказнасць за якую прадугледжана крымінальным заканадаўствам» — паведаміў Данілавіч праваабаронцу Левінаву, піша vitebskspring.org.таможня

За абразы, пагрозы гвалту і паклёп на сілавікоў у Полацку судзяць ураджэнку Узбекістана

Метки: , , ,
Комментарии: