Беспрацоўнага жыхара Аршанскага раёна асудзілі на 15 сутак за «экстрэмісцкія» падпіскі ў Instagram і Telegram

Автор:
Опубликовано:
18
Ноябрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Ягор Маціенка, зарэгістраваны ў садаводчым таварыстве «Аўтамабіліст», быў асуджаны 2 лістапада: суддзя суду горада Оршы і Аршанскага раёну Юлія Вяршыніна прызнала яго вінаватым паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзеянасць». Суд вырашыў канфіскаваць у жыхара Аршаншчыны і мабільны тэлефон – як сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.

У судовым пасяджэнні разглядаліся два пратаколы, складзеныя на Ягора Маціенку. Паводле першага, мужчына быў падпісаны ў Instagram на старонку, прызнаную экстрэмісцкімі матэрыяламі, а таксама вёў перапіску з адміністратарам гэтай старонкі. Паводле другога, Маціенка быў падпісаны на групу ў Telegram, таксама прызнаную экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй.

У судзе ён прызнаў гэтыя факты, патлумачыўшы, што не ведаў пра тое, што дадзеныя інтэрнэт-рэсурсы ўклічаны ў адпаведны пералік МУС. Суддзя не прыняла да ўвагі аргіментацыю падсуднага і вырашыла, што беспрацоўны Ягор Мацвіенка, які мае базавую адукацыю, меў на мэце распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы, дзеля чаго і захоўваў іх у сваім тэлефоне Nokia. Гэты тэлефон па рашэнні суду ў яго забралі.

vitebskspring.org

За «экстрэмізм» у сацсетках улады пакаралі віцебскага доктара арыштам на 30 сутак

 

Метки: ,
Комментарии: