Будаўніцтва моста праз раку Дрыса ў Верхнядзвінску нягледзячы на санкцыі працягваецца

Автор:
Опубликовано:
19
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


За ходам будаўніцтва моста праз раку Дрыса ў Верхнядзвінску жыхары горада назіраюць зацікаўлена.

Пасля таго як закрылі ранейшы, для многіх дарога з цэнтра ў мікрараён Гейжанава павялічылася на 11 кіламетраў. А гэта дадатковыя затраты паліва і часу. Асабліва трывожным быў перыяд, калі рух на мосце прыпыніўся. Пайшлі чуткі, што Еўразійскі банк у сувязі з санкцыйнымі мерамі спыніў фінансаванне.

– Гэта праўда, – пацвердзіў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Рэут. – Але наша краіна знаходзіла выйсце і з больш складаных сітуацый. Сродкі на працяг работ знайшліся, і яны адноўлены.

Больш за месяц зноў шчыруюць у Верхнядзвінску работнікі Віцебскага ўпраўлення №5 ААТ «Мостабуд». Работы вядуцца вахтавым метадам без выхадных і святочных дзён. Будаўнікі спяшаюцца.

Сёлета яны павінны асвоіць 12 мільёнаў рублёў. Ідзе пракладка новага пад’езда да ракі, заліўка фундамента, дзе будуць ставіцца новыя апоры, разбіраецца канструкцыя ранейшага моста. Адным словам, аб’ём работ належыць выканаць вялікі. Навярстаць страчаны на вымушаным прастоі час наўрад удасца, і запланаваны ўвод моста ў канцы кастрычніка 2023 года некалькі адтэрміноўваецца. Але, як запэўніў гараджан вядучы інжынер па тэхнічным наглядзе «Белдарцэнтр» Андрэй Сомаў, у нарматыўны тэрмін будаўніцтва маставікі ўкладуцца.

Новы мост будзе шырэй ранейшага на чатыры метры, на ім прадугледжаны тратуары 1,5 м. Даўжыня самога моста – больш за 150 м. Ён будзе больш зручны і, вядома, больш надзейны.

vitvesti.by

В Новополоцке завершен главный этап реконструкции моста

Метки: , ,
Комментарии: