Чарговай міёрскай вясковай школе ўлады прысвоілі імя Героя Савецкага Саюза

Автор:
Опубликовано:
24
Февраль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



За апошні час улады Віцебскай вобласці 130 школам або 40% ад усіх 342 дзеючых сярэдніх навучальных устаноў прысвоілі звання ГСС. У асноўнымі гэта героі — ваенныя дзеячы, якія служылі ў Чырвонай Арміі падчас другой сусветнай вайны або афіцэры, якія ўдзельнічалі ў якасці кіраўнікоў войскаў у іншых крывавых авантурах падчас магутнасьці савецкай імперыі.

Толькі ў мінулым годзе чатыром школам Міёрскага раёна прысвоены імёны афіцэрам савецкай арміі. Але мабыць ва ўладаў скончыліся героі СССР з ліку ваенных і таму Новапагасцкай школе, была названая ў гонар народнага артыста Савецкага Саюза Генадзя Цытавіча. Гэтая ўрачыстасць у беларускай правінцыі прымеркавалі да Міжнароднага дня роднай мовы.

Гэты дзеяч культуры таксама меў званне лаўрэата Дзяржпрэміі БССР. У музычным асяроддзі яго называлі «батькам» беларускага хору. Афіцыйна ўлады яго лічаць арганізатарам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору.

Неабходна адзначыць, што ў вёсцы Новы погост пражывае крыху больш за 200 чалавек. У ДУА «Навопогостская яслі сад-сярэдняя школа» навучаецца і выхоўваецца каля 50 вучняў, яшчэ 18 выхаванцаў наведваюць групу для дашкольнікаў.

Зыходзячы з таго, што ў мінулыя два гады смяротнасць сярод жыхароў Міёр і Міёрскага раёна, вырасла ўдвая, то ў бліжэйшыя некалькі гадоў, гэтая школа, будзе зачынена як абязлюдзелая і бесперспектыўная.

viciebskspring.org

Школам Віцебшчыны спешна надаюць імёны герояў мінулай вайны

Метки: , ,
Комментарии: