“Чыноўнікі — пра дасягненні навукі, а народ ім у адказ — пра якасць дарог і водазабеспячэнне”

Автор:
Опубликовано:
27
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Браслаўскія чыноўнікі паехалі распавядаць у Відзаўскі каледж пра прыярытэты і дасягненні беларускай навукі, а людзей больш хвалявала якасць дарог і развіццё сістэм водазабеспячэння.

Як піша раённая газета “Браслаўская звязда”, галоўнай тэмай для абмеркавання на сустрэчы старшыні Браслаўскага райвыканкама Вячаслава Грышчанкі з калектывам Відзаўскага дзяржаўнага каледжа была “Прыярытэты і дасягненні беларускай навукі”.

Да таго галоўны ідэолаг Браслава Юлія Чагарына на сустрэчы нават падкрэсліла, што сёння навукова-тэхнічны комплекс для Беларусі – галоўная частка нацыянальнай бяспекі краіны. Яна распавядала пра тое, што актуальныя даследаванні беларускія навукоўцы зараз праводзяць в сферах медыцыны, АПК, прамысловай вытворчасці, транспарту, ІТ, аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, біятэхналогій, машынабудавання і нават космасу. А асаблівым блокам спецыялісты выдзяляюць баявыя распрацоўкі.

Акрамя навуковых тэм, чыноўнікі закранулі тэму крымінагеннай сітуацыі на Браслаўшчыне, прафілактыку махлярства, у тым ліку з прымяненнем высокіх тэхналогій, распавялі пра стан спраў у сферы мясцовага ЖКГ і пра так званае ўзаемадзеянні суб’ектаў у сферы інфармацыі.

Але супрацоўнікаў каледжа больш хвалявалі іншыя надзённыя і побытавыя пытанні. Яны звярнулі ўвагу чыноўнікаў і спецыялістаў профільных службаў на неабходнасць павышэння якасці абслугоўвання дарог, асабліва ў перыяд снегападаў, а таксама пацікавіліся перспектывамі развіцця ў гарпасёлку сістэмы водазабеспячэння.

Валянціна Болбат: «Да праблем са здароўем апошні суд «дадаў» мне яшчэ 100 базавых штрафу»

Метки:
Комментарии: