Да маці журналіста Кастуся Шыталя прыходзілі сілавікі

Автор:
Опубликовано:
17
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Прыехалі пяць чалавек, зайшлі ў дом яго маці. Двое з іх у бронекамізэльках, на танаваным бусе. Паклікалі суседзяў у якасці панятых. Паказалі нейкую паперу (відаць, пастанову на агляд або ператрус), але маці не запомніла, што там было напісана. Што хацелі — незразумела. Нічога з хаты не забралі. Маці не затрымлівалі. Ніякіх папер не пакінулі.

Пра гэта краязнавец з Паазер’я напісаў у сябе ў фэйсбуку.

«Сёння, 16 верасня, да маці прыходзілі сілавікі. Яна жыве ў Крулеўшчыне Докшыцкага раёна. Я ў яе доме прапісаны, але не жыву там з 2008 года і ніякіх маіх рэчаў там няма.Прасілі перадаць, каб я вяртаўся ў Беларусь — маўляў, «мы з ім проста пагаворым».З якой структуры былі няпрошаныя госці — незразумела», — напісаў Кастусь Шыталь.

Краязавец і журналіст Шыталь год таму пакінуў Беларусь. Ëн выехаў пасля таго, як яго сталі цягаць на допыты па крымінальнай справе пра докшыцкія лакальныя чаты.

vitebskspring.org

Кастусь Шыталь: Правакатары запрашаюць мяне ў КДБ

У краеведа из Докшиц Кастуся Шыталя прошел обыск

Метки: , ,
Комментарии: