Да пачатку лютага жыхары Віцебскай вобласці яшчэ змогуць паскардзіцца ў ААН

Автор:
Опубликовано:
4
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь В мире



Беларускія ўлады ў лістападзе 2022 года выйшлі з працэдуры разгляду індывідуальных скаргаў, што з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай для абароны правоў чалавека. Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, а да гэтага часу беларускім грамадзянам яшчэ можна будзе падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў.

Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол 30 верасня 1992 года. За апошнія трыццаць гадоў Камітэт разгледзеў сотні скаргаў у дачыненні да Рэспублікі Беларусь па шырокім коле пытанняў, ад свабоды выказвання меркаванняў і права на мірныя сходы да справядлівага судовага разбору па справах, звязаных са смяротным пакараннем. З Віцебскай вобласці было пададзена больш за 50 індывідуальных паведамленняў.

Гэта працэдура садзейнічала развіццю правапрымяняльнай практыкі па важных для Беларусі і іншых дзяржаў-удзельніц пытаннях.

Супрацоўнікі Камітэта заявілі, што нядаўняе рашэнне Мінска аб дэнансацыі Факультатыўнага пратакола пазбавіць ахвяраў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, якім было адмоўлена ў правасуддзі на нацыянальным узроўні, магчымасці падаваць свае скаргі ў ААН.

Камітэт зазначыў, што, прымаючы сваё рашэнне аб дэнансацыі, Беларусь не прадставіла канкрэтных тлумачэнняў і не правяла якіх-небудзь кансультацый з грамадзянскай супольнасцю і няўрадавымі арганізацыямі. З прычыны гэтага кроку, Рэспубліка Беларусь, на жаль, становіцца чацвёртай дзяржавай у гісторыі і адзінай дзяржавай у XXI стагоддзі, якая выйшла з Факультатыўнага пратакола, ратыфікаванага 117 дзяржавамі.

Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, праз тры месяцы пасля таго, як Генеральны сакратар ААН атрымаў адпаведнае апавяшчэнне ад дзяржавы-ўдзельніцы. Камітэт працягне прымаць, рэгістраваць і разглядаць усе скаргі, якія ён атрымае да даты ўваходжання дэнансацыі ў сілу. Па ўсіх скаргах, якія зараз знаходзяцца на разглядзе Камітэта, будуць вынесены рашэнні. Акрамя таго, у адносінах да спраў, у якіх былі ўстаноўлены парушэнні правоў заяўнікаў, па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца наступная дзейнасць у адпаведнасці з палажэннямі Правіл працэдуры Камітэта.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб звароце ў КПЧ, трэба звяртацца наўпрост да супрацоўніцы арганізацыі Вівіян Квок па электроннай пошце: vivian.kwok@un.org або ва Упраўленне ААН па правах чалавека па адрасе: ohchr-media@un.org.

Война в Украине приведут к резкому росту цен на продукты и голоду — ООН

Метки: ,
Комментарии: