Дэпутаты аблсавету выдзелілі на рэстаўрацыю царквы ўдвая больш грошай, чым на рамонт школаў
Дэпутаты Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў на пазачарговай сесіі, якая адбылася 24 жніўня 2021 году ў абласным цэнтры, вырашылі вылучыць з абласнога бюджэту на рамонт манастыра ў два разы больш грошай, чым на рамонт школаў вобласці.
На сесіі аблсавету «народныя прадстаўнікі» разгледзелі, акрамя іншых, пытанне фінансавання бягучага рамонту і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі. На Віцебшчыне такія працы вядуцца ў школах пяці раёнаў – Глыбоцкага, Аршанскага, Чашніцкага, Полацкага і Сенненскага. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту ім перададуць агулам 160 тыс. рублёў.
Не забыліся дэпутаты дапамагчы з рамонтам і духоўнай установе. Полацкі райвыканкам атрымае 300 тыс. рублёў на рэстаўрацыю і рэканструкцыю Спаса-Праабражэнскай царквы на тэрыторыі Спаса-Еўфрасінеўскага жаночага праваслаўнага манастыра, піша vitebskspring.org.
Скаргу праваабаронцы Ірыны Траццяковай разгледзіць камітэт па правах чалавека
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!