Дом рамёстваў у Сянно папулярызуе выцінанку, крыху зарабляючы на свае патрэбы

Автор:
Опубликовано:
15
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


«Зямля пад белымі крыламі» – так называецца новы праект, ініцыяваны загадчыцай Дома рамёстваў Вольгай Квашко. Выцінанка – адзін з накірункаў яе ўласнай творчасці, і народнай майстрыца прапанавала ў Год міру і стваральнасці вырабляць птушак у гэтай тэхніцы. Дарэчы, гэты від дэкаратыўна-прыкладной творчасці на Сенненшчыне мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Праект пачаўся з адкрыцця выставы выцінанак, зробленых аўтаркай праекту, і з майстар-класаў, якія праводзяцца ў Доме рамёстваў для ўсіх ахвотных. Мяркуецца таксама, што будуць арганізаваны і выязныя майстар-класы, якія будуць працаваць падчас культурніцкіх раённых мерапрыемстваў. Удзельнікі будуць выразаць чароўных птушак, а на ўзорыстых крылах можна будзе напісаць свае пажаданні. Але ўдзел у праекце будзе платным, і заробленыя грошы пойдуць на добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол Дома рамёстваў.

Паводле задумкі Вольгі Квашко, праект мае завяршыцца ў Дзень народнага адзінства: фінальным элементам стане запуск папяровых птушак у неба. Як гэта можна ажыццявіць, у Сянно яшчэ вырашаюць. Але мясцовыя жыхары ўжо далучаюцца да вырабу птушак, і гэта нават стала мясцовым трэндам сярод арганізацый рэгіёну. Птушак з паперы выразалі нават супрацоўнікі раённага аддзелу Следчага камітэта.

Праект «Зямля пад белымі крыламі» – ужо не першая ідэя Вольгі Квашко, увасобленая ў Сенненскім Доме рамёстваў. У 2021 годзе тут абвясцілі акцыю «Сатчэм рушнік — абярэг раёну разам». Ахвотных далучыцца было так шмат, што давялося задзейнічаць ажно два ткацкія станкі. У выніку атрымаўся супольны твор народнага мастацтва даўжынёй 5 метраў, над якім папрацавалі больш за 500 чалавек.

Вольга Квашко мае званне Народнага майстра Беларусі, яна валодае шэрагам арыгінальных тэхнік і захапляецца многімі відамі народнай творчасці. Адно са значных асабістых дасягненняў гэтай жанчыны – гэта стварэнне народнага касцюму Сенненскага рэгіёну з захаваннем старадаўняй тэхналогіі вышыўкі. Майстрыха правяла глыбокія даследаванні спецыфікі вырабу мясцовага адзення, і прыйшла да высноваў, што на Сенненшыне асаблівым чынам кроілі рукавы, а ў вышыўцы традыцыйна выкарыстоўвалі не толькі чырвоны і чорны, а яшчэ сіні і жоўты колеры. Цяпер Сенненскі Дом рамёстваў мае багатую калекцыю народнага строю, якая зараз налічвае 45 адзінак. Частку з іх зрабілі яшчэ папярэдніцы Вольгі Квашко, якая працягве займацца захаваннем і папулярызацыяй беларускіх рамёстваў і народнага мастацтва.

В Дубровно прошла «Библионочь-2022» с японским колоритом

Метки: ,
Комментарии: