Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з’ехаць за мяжу

Автор:
Опубликовано:
14
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з’ехаць за мяжу. Жыхары Оршы Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі павінны былі ў нядзелю, 10 ліпеня прыбыць да месца пачатку адбывання пакарання ў выглядзе «хіміі», але замест гэтага апынуліся ў іншай краіне, дзе яны апынуліся ў недасяжнасці беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

10 чэрвеня судом Воршы і Аршанскага раёну вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Вячаслава Лютынскага і Дзмітрыя Матусевіча. Іх абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўным сімвалам. Кожны падсудны, ў рамках арт. 370 Крымінальнага кодэкса, быў пакараны 2 гадамі абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Судовым працэсам кіраваў суддзя Дзмітрый Разумовіч.

Сяброў затрымалі 18 студзеня 2022 года па падазрэнні ў падпале дзяржаўнага сцяга Беларусі. Да суда абодва былі змешчаныя ў СІЗА № 2 Віцебска.

Паводле матэрыялаў абвінавачвання, у адзін са студзеньскіх вечароў 2021 года прыяцелі набылі ў краме дзяржаўны сувенірны сцяжок і на выхадзе спрабавалі яго спаліць. Гэта заўважыў ахоўнік крамы і выклікаў міліцыю.

Дзмітрый Матусевіч — з шматдзетнай сям’і. З малых гадоў дапамагаў гадаваць брата і сястру, паколькі дзеці былі без бацькі.

Матусевіч і Лютынскі прызналі сваю віну. Але не гледзючы на яе прызнанне суддзя Разумовіч прысудзіў кожнаму пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем на “хімію”.

vitebskspring.org

Палітвязнь Яна Пінчук напісала адкрыты ліст сваім добразычліўцам

Метки: , ,
Комментарии: