Экс-банкір і палітвязень Бабарыка правядзе 20 сутак у штрафным ізалятары

Автор:
Опубликовано:
5
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Па рашэнні адміністрацыя Наваполацкай калоніі №1, дзе адбывае пакаранне палітвязень, змясціла яго ў штрафны ізалятар на 20 сутак. Не выключана, што знаходжанне ў ізалятары асуджанага кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы будзе працягнута, калі кіраўніцтва калоніі палічыць неабходным у выхаваўчых мэтах.

Падставай падобнага абыходжання з Віктарам Дзмітрыевічам, звязана з тым, што ён па рашэнні кіраўніка адміністрацыя калоніі Андрэя Пальчыка, стаіць на прафілактычным уліку, як асоба «схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў».

Напярэдадні памяшкання ў ШІЗА, у сярэдзіне сакавіка, Бабарыка, была абвешчаная вымова. У кастрычніку 2021 года, палітык застаўся без адвакатаў — па рашэнні ўладаў усіх яго абаронцаў пазбавілі ліцэнзіі.

Нагадаем, што Віктар Бабарыка быў арыштаваны 18 чэрвеня 2020 года як раз напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Палітык амаль год правёў у СІЗА і быў прыгавораны да 14 гадоў зняволення і прызнаны палітвязнем. На гэты момант палітвязень адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №1 у горадзе Наваполацк.

vitebskspring.org

Ёсць ідэя, як падтрымаць палітвязняў у калоніі «Віцьба»

Метки: , ,
Комментарии: