Газета «Лепельскі край» пазбавілася ад рубрыкі, за якую выданне раскрытыкавала «Віцебская вясна»

Автор:
Опубликовано:
13
Декабрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


З інтэрнэт-сайта газеты знікла рубрыка «Карта городских проблем». Гэтая рубрыка шмат гадоў запар была пустой. Калі на гэта звярнула ўвагу «Віцебская вясна», рэдакцыя адрэагавала своеасабліва: замест таго, каб напоўніць рубрыку карысным для горада і яго жыхароў зместам, яе проста прыбралі. Гарадскіх праблем гэта, вядома, не вырашыла, але і чытачам абыякавасць «раёнкі» цяпер не будзе калоць вочы… Але пасля абнаўлення дызайну выдання у яго электронным варыянце з“явіліся яшчэ дзве пустыя рубрыкі.

На 15.00 у дзень 11 снежня чытачоў сустракаюць абсалютна пустыя раздзелы «Объявления» і «Работа». Што яшчэ кідаецца ў вочы – гэта поўная адсутнасць роднай мовы на інтэрнэт-старонцы выдання: па-беларуску тут няма ніводнага артыкула, напісанага супрацоўнікамі рэдакцыі. Засталася хіба што беларускамоўная назва «раёнкі», калі не лічыць агульны для ўсіх мясцовых выданняў анонс «Адзіны дзень галасавання» — калі на яго націснуць, адкрыюцца таксама спрэс рускамоўныя матэрыялы, і падрубрыка «Бацькаўшчына» — там практычна тое самае.

vitebskspring.org

Андрэйчанка заяўляе, што яго радуе, калі народ масава не ідзе на прыём

Метки: , ,
Комментарии: