Газета «Полацкі веснік» распачала адкрыты піяр дзейнай дэпутаткі Святланы Адзінцовай, якая зноў збіраецца ў Палату прадстаўнікоў

Автор:
Опубликовано:
15
Январь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Газета «Полацкі веснік» падрабязна асвяціла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне спадарыні Адзінцовай, пыцытаваўшы словы маладой жыхаркі Полацка Валерыі Голубевай, удзельніцы Моладзевага парламента пры Полацкім райсавеце. «Сваёй працай у акрузе яна паказала сябе ініцыятыўным, неабыякавым да чужых бедаў дэпутатам і чалавекам, бо тржба мець вялікую адказнасць, каб прадстаўляць інтарэсы людзей і дапамагагаць ім у вырашэнні надзённых пытанняў. Упэўнена, што Святлана Уладзіміраўна і далей будзе працаваць на карысць і дзеля росквіту нашай краіны. І дакладна буду галасаваць за яе на выбарах», — кажа дзяўчына, якая ўжо спрычынілася да супрацы з уладнымі структурамі і не мае сумневаў нават у тым, што спадарыню Адзінцову абавязкова зарэгіструюць у якасці кандыдаткі.

Пахвальба на адрас дзейнай дэпутаткі, выказаныя ускосна спадзевы на яе далейшую дзейнасць у Палаце прадстаўнікоў і артыкулы, прысвечаныя ёй асабіста, вельмі нагадваюць заўчасную агітацыю. Але наўрад ці на гэта звернуць увагу выбарчыя камісіі, куды ўваходзяць выключна праўладныя прадстаўнікі.

Нельга не прыгадаць і тое, з якім імпэтам раённая газета асвятляла паездкі спадарыні Адзінцовай па прадпрыемствах і установах Полаччыны з выступамі, якія назвалі «школай падвышэння палітычнай пісьменнасці». Дэпутатка разам са старшынём райвыканкама Ігарам Марковічам распавядала прысутным пра тое, як важна прыйсці на лютаўскія выбары, каб нібыта ўзяць удзел у вырашэнні далейшага лёсу краіны.

Наколькі станоўча паўплывала на яго дзейнасць Святланы Адзінцовай, газета чамусьці не піша, і пра пазітыўныя здзяйсненні па ініцыятыве дэпутаткі не паведамляе. Але ў «Полацкім весніку» можна знайсці нататкі пра тое, што «Светлана Одинцова провела мониторинг цен в одном из магазинов Полоцка» або «Светлана Одинцова приняла участие в дебрифинге Странового координационного комитета по взаимодействию с Глобальным фондом для борьбы со СПИДом, туберкулезом и малярией».

vitebskspring.org

На Віцебшчыне дзеючыя дэпутаты парламента праяўляюць актыўнасць у інфармацыйным полі

Метки: , ,
Комментарии: