Генпракуратура і пагранкамітэт не лічаць незаконную міграцыю злачынствам
Яшчэ ў верасні 2021 году праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з заявай аб нелегальнай міграцыі замежных грамадзян у напрамку краін Еўрапейскага Саюзу. Але ні ў Генпракуратуры, ні ў пагранкамітэце існую сітуацыю на дзяржаўнай граніцы не разглядаюць у межах дзейнага крымінальнага заканадаўства.
У заяве, адрасаванай у Генеральную пракуратуру, Павел Левінаў паведаміў пра тое, што ён кожны дзень атрымлівае са СМІ інфармацыю пра перамяшчэнне груп нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі на сумежныя тэрыторыі суседніх краін. Праваабаронца выказаў меркаванне, што без памагатых з беларускага боку нелегальная міграцыя ў такіх маштабах проста немагчымая.
«Пры такіх абставінах мяркую, што ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць арганізаваныя злачынныя групы па арганізацыі нелегальнай міграцыі грамадзян на тэрыторыю Еўразвязу, а службовыя асобы Памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца ўдзельнікамі злачыннай схемы», — робіць высновы праваабаронца.
Павел Левінаў прасіў, каб у межах сваёй кампетэнцыі Генпракуратура распачала крымінальныя справы па ўсіх фактах дапамогі ў нелегальнай міграцыі грамадзян з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі сумежных дзяржаў Еўразвязу і праінфармавала яго аб прынятым рашэнні.
Генпракуратура не адрэагавала на заяву аб злачынстве, а пераслала паведамленне праваабаронцы ў Дзяржаўны памежны камітэт РБ.
У адказе з Дзяржпагранкамітэту Паўлу Левінаву паведамілі, што на гэты час адсутнічаюць падставы для завядзення крымінальных спраў па фактах перамяшчэння замежных грамадзян праз дзяржмяжу з Латвіяй, Літвой і Польшчай. Але супакоілі заяўніка тым, што памежнікі працуюць над выяўленнем і дакументаваннем злачынстваў гэтай катэгорыі. Калі раптам крымінальныя справы будуць распачатыя, дык, маўляў, праваабаронца даведаецца пра іх у сродках масавай інфармацыі.
«Выказваем Вам падзяку за праяўленую актыўную жыццёвую пазіцыю ў справе адсочвання абстаноўкі, якая складваецца на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь», — пахваліў за пільнасць праваабаронцу намеснік старшыні Дзяржпагранкамітэту Раман Падлінёў.
Польша продлевает чрезвычайное положение на границе с Беларусью
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!