Гімн «Магутны Божа» выключаць з праграмы Наваполацкага музычнага каледжа?

Автор:
Опубликовано:
11
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область



Недапушчальную «крамолу» выкрыў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч. У межах ідэалагічнага моладзевага праекту «ЗАчетный разговор»ён выступіў перад навучэнцамі палітэхнічнага і музычнага каледжаў, дзе і высветлілася, што твор «Магутны Божа» уключаны ў праграму па музычнай літаратуры для будучых выкладчыкаў музычных дысцыплін, прычым гэтая праграма з’яўялецца тыповай для навучальных устаноў культуры, і  законным чынам узгоднена ў 2021годзе.

Гутарка з наваполацкай моладдзю вялася на розныя тэмы, у тым ліку палітычныя. Сяргей Клішэвіч сам завёў размову пра бел-чырвона-белую сімволіку і пра тое, што падчас Вялікай Айчыннай вайны яе выкарыстоўвалі калабаранты. Больш глыбока ў гісторыю нацыянальнага сцяга ён не паглыбляўся, распавядаў у асноўным пра генацыд і «фашыстоўскіх паслугачоў», згадаўшы Франца Кушаля і ягоную жонку Наталлю Арсенневу, аўтарку словаў вядомага гімна.

Выкладчыкі музычнага каледжа пачалі спрачацца: маўляў, твор «Магутны Божа» можна разглядаць як асобную мастацкую каштоўнасць, раз яго ўключылі ў навучальную праграму. Але Сяргей Клішэвіч, які з’яўляецца ўдзельнікам Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, выступіў за выкараненне недагляду, заявіўшы, што «падобныя пранікненні ў навучальны працэс, у галовы нашай моладзі недапушчальныя». Вывучэнне гэтага твора, на думку дэпутата, – гэта «абраза памяці мільёнаў беларусаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і ігнараванне Закона «Аб недапушчэнні гераізацыі нацызму».

Якім чынам гераізуецца нацызм у гімне «Магутны Божа», выступоўца не ўдакладніў, але верагодна, што цяпер складальнікаў агульнай праграмы па музычнай літаратуры для навучэнцаў і тых, хто адаптаваў яе для наваполацкага музычнага каледжа, пакараюць самым жорсткім чынам. Тым болей, што Сяргей Клішэвіч прыгадаў словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што яшчэ не ўсё пасля 2020 г. «вычышчана ад ідэалагічнага бруду».

Паводле Сяргея Клішэвіча, «зараз калектыўнаму Захаду выгадна прасоўваць нацысцкія і нацыяналістычныя ідэі», каб выхоўваць «здраднікаў». Такія людзі ім патрэбныя, «каб краіна слабела, і над ёй было прасцей усталяваць сваё кіраванне». Паводле такой логікі, небяспека сыходзіць з самога Міністэрства культуры, дзе склалі навучальную праграму, якой карыстаюцца не толькі ў Наваполацку, але і ў іншых сярэдніх навучальных установах музычнага профілю.

Аршанскія ўлады адмовілісь змяніць рускамоўную частку мемарыяльнай дошкі Ўладзіміра Караткевіча

Метки: , ,
Комментарии: