Губернатар Пскоўскай вобласці заявіў аб рэзкім павелічэнні колькасці мерапрыемстваў з удзелам беларускай моладзі

Автор:
Опубликовано:
21
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Паводле інфармацыі губернатара Пскоўскай вобласці РФ Міхаіла Ведэрнікава ў 2023 годзе стала больш спроб уцягвання беларускай моладзі ў арбіту расійскіх грамадска-палітычных працэсаў. За 4 месяцы колькасць праведзеных мерапрыемстваў толькі ў Пскове з удзелам маладых беларусаў і беларусак павялічылася ў 2 разы, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта губернатар расказаў пад час двухдзёнага IV Форума маладзёжных выбарчых камісій, у якім прынялі ўдзел беларускія студэнты, у іх ліку і студэнты віцебскіх ВНУ.

Мерапрыемства прайшло 18-19 траўня на базе элітнага спартыўна-турыстычнага комплексу «Раздолле» з удзелам 112 прадстаўнікоў моладзі з 29 суб’ектаў РФ і Беларусі.

На форуме перад моладдзю выступілі губернатар Пскоўскай вобласці Міхаіл Ведэрнікаў, віцэ-губернатар па ўнутранай палітыцы Аляксандр Серавін, дэпутат Дзяржаўнай Думы Аляксандр Казлоўскі, член Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ Андрэй Шутаў, старшыня Выбарчай камісіі Пскоўскай вобласці Ігар Сопаў, кіраўнік напрамкі па працы з блогерамі АНА Дыялог Рэгіёны» Ксенія Гаркавенка, бізнес-трэнер, прафесійны коуч, сузаснавальнік прасторы для развіцця «Ажына» Ірына Уладзімірава і многія іншыя.

Арганізатары пазнаёмілі беларускіх удзельнікаў з асаблівасцямі расейскага заканадаўчага выбарчага працэсу.Трэнеры навучылі іх як рыхтаваць агітацыйныя плакаты, эфектыўна працаваць у канфліктных сітуацыях на выбарчых участках, указалі на асноўныя адрозненні беларускага і заходняга ад выбарчага заканадаўства РФ, назвалі перавагі апошняга.

У рамках форуму быў праведзены конкурс грантаў ад Федэральнага агенцтва па справах моладзі (Расмоладзь). Па выніках конкурса падтрымку атрымалі 10 ідэй. На іх рэалізацыю аўтарам выдзелілі ад 63500 рублёў да 350 000 рублёў. Агульная сума фінансавання склала 2,7 млн. расейскіх рублёў. Але на гэты раз ні адна ідэя прадстаўленая беларускімі маладымі людзьмі, не атрымала падтрымкі ад расейскіх уладаў.

viciebskspring.org

Глыбоцкія ўлады правялі гульню “Арляня” і пераапранулі дзяцей у ваенную форму

Метки: , ,
Комментарии: