«Ільняны густ» ці «Ільняны смак»?

Автор:
Опубликовано:
30
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область


На Міжнародным конкурсе «ПРОДЕКСПО: Традиции. Качество. Инновации» прадукцыя Верхнядзвінскага масласырзавода заваявала тры залатыя медалі. Гран-пры ўзяў аўтарскі сыр «Sapphire», яму ж дастаўся і залаты медаль. Яшчэ два медалі атрымалі сыр элітны вытрыманы «GOJUS» і паўцвёрды сыр «Ільняны густ». Менавіта так, з відавочнай моўнай памылкай назвалі новы гатунак сваёй прадукцыі верхнядзвінскія вытворцы.

Відавочна, што людзі, далёкія ад беларускай мовы, паспрабавалі дадаць нацыянальнага каларыту назве, бяздумна пераклаўшы выраз «льняной вкус». Назва невыпадковая: у складзе прадукту ёсць насенне лёну, якое зʼяўляецца адной з нямногіх раслінных крыніц кіслот Амега-3. Яны паляпшаюць абмен рэчываў, спрыяюць спальванню тлушчу, змяншаюць узровень шкоднага халестэрыну, нармалізуюць працу мозгу і ўсёй нервовай сістэмы, перашкаджаюць развіццю дэпрэсій і неўрозаў.

Але маркетолагі не ўлічылі, што слова «вкус» у рускай мове мае некалькі значэнняў, якія па-беларуску перадаюцца рознымі словамі. Напрыклад, «одеваться со вкусом» перакладаецца як «апранацца з густам», а «шоколадный вкус» – гэта «шакаладны смак». Адпаведна, і ў назве сыра мусіла б быць слова «смак». Вось і атрымліваецца, што замежныя назвы на верхнядзвінскім заводзе пісаць без памылак навучыліся, а назву па-беларуску не парупіліся нават зверыць са слоўнікам.

Выглядае, што імідж беларускага вытворцы, гатовага годна прадставіць сваю краіну ў галіне вытворчасці сыру, на верхнядзвінскім заводзе падтрымліваць не імкнуцца. Назвы прадукцыі тут спрэс рускамоўныя або на замежных мовах, і адзіная спроба назваць сыр па-беларуску аказалася правальнай.

І не дзіва, бо павагі да беларускай мовы беларускае ж прадпрыемства не праяўляе аніякай. Нават сайт не мае беларускамоўнай версіі. Затое разам з рускай і ангельскай ёсць кітайская.

Питьевую воду с новыми вкусами начали выпускать в Ушачах

Метки: , ,
Комментарии: