Ініцыятыўныя грамадзяне збіраюць подпісы за захаванне блакітных елак у цэнтры Бешанковіч

Автор:
Опубликовано:
6
Июнь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Экология



03 чэрвеня ў сетцы інтэрнэт з’явілася петыцыя № 5343, аўтары якой прапануюць грамадзянам звярнуцца да мясцовых уладаў з просьбай не высякаць блакітныя елкі ў цэнтры Бешанковіч. За два дні з пачатку з’яўлення ініцыятывы пад зваротам падпісалася больш за 80 чалавек. Тэкст петыцыі можна знайсці, прачытаць і падпісаць тут.

У Бешанковічах на ​​вул.Чуклая ля будынка Цэнтра дзяцей і моладзі растуць блакітныя елкі. Па непацверджанай інфармацыі гэтыя елкі хочуць высекчы, а на іх месцы арганізаваць клумбы.

Група грамадзян, якая ініцыятавала зварот лічыць, што высечка дарослых здаровых дрэў у межах горада — гэта прамы шлях да пагаршэння экалогіі.

Згодна з арт. 7-1 Закона «Аб раслінным свеце» аднымі з асноўных прынцыпаў у галіне абыходжання з аб’ектамі расліннага свету з’яўляюцца захаванне біялагічнай разнастайнасці, а таксама рацыянальнае (устойлівае) выкарыстанне аб’ектаў расліннага свету.

У адпаведнасці з арт. 41 Закона «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, распараджаюцца прыроднымі рэсурсамі ў выпадках і парадку, прадугледжаных заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, а таксама арганізуюць азеляненне тэрыторый.

Грунтуючыся на арт. 14-1 Закона «Аб раслінным свеце», які замацоўвае права грамадзян на ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з аховай і выкарыстаннем расліннага свету, падаўцы петыцыі просяць улады адмовіцца ад ідэі высечкі дарослых блакітных елак або замяніць іх на буйнамеры такога ж віду.

vitebskspring.org

В Витебске просят закрыть зоопарк. «Пожалейте животных, не дайте им умереть!»

Метки: , ,
Комментарии: