Как в Городокском районе «деда хоронили». Осторожно! Старинный эротический обряд 18+
Известный журналист, исследователь белорусского го фольклора и чудесный фотограф Альфред Микус рассказал, как в Городокском районе отмечали Масленицу. Эротический обряд «Пахаванне Дзеда» впечатляет, только посмотрите на фото и почитайте, как все происходило. Остается только горестно вопрошать: ну почему мы так быстро скатились до «псевдофольклора»?
Рэканструкцыя масленічнага абрада «Пахаванне Дзеда» (толькі для дарослых!), але дзеці былі проста ў захапленні, адбылася 13 сакавіка 2021 года у беларускім дзяржауным музеі народнай архітэктуры і побыту у Строчыцах пад Мінскам.
Пахаванне Дзеда (+18 ! )— старажытны беларускі абрад з эратычным зместам, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі, да якой прымацоўвалі вялізную моркву , якая сімвалізавала мужчынскі орган. Яго «пахаванне» – і ёсць провады маразоў і сустрэча красуні-вясны,праводзіцца на Масленіцу.
Сяляне збіраліся ў пэўнай хаце, дзе стаяла труна з «памерлай» лялькай, жартоўна аплаквалі і адпявалі яе, як сапраўднага чалавека. А потым выносілі ў поле і хавалі ў снезе ці спальвалі, пасля чаго ладзілі «памінкі», вясёлыя танцы і спевы. Абрад праводзілі ў першы дзень Масленіцы у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі.
Жанчыны збіраліся вакол труны з лялькаю Дзеда, «сумавалі», прыгадвалі, які ён быў дужы, спрытны, як шмат меў дзяцеў.
-Ён жа сто жонак меў – у кожным сяле, і зараз во тут адны любоўніцы сабраліся, але я адна хаваць яго павінна, — галосіць «жонка».
— А харошы чалавеку быў, работаў многа, цяпер не падымеш яго, хоць слязамі залійся.
— Ага, харошы, гарэлку піў, мяса жраў, вось і падавіўся…
— Ой, жонак любіў, тры ці чатыры было ў яго, усіх перажыў, врэдный быў…»
Адна з жанчын пачынае торгаць вяроўку, за якую прывязана морквіна, «мужчынскае багацце» ажывае, падымаецца. Усе рагочуць. Жанчыны сыпяць колкімі эратычнымі жартамі.
Тым часам прыходзіў «поп» — пераапрануты сялянін з прычэпленай барадой і кадзілам.
Потым далучаўся «доктар» ці «фельчар», які спрабаваў ажывіць Дзеда, што ніяк не атрымлівалася.
Пасля гэтага Дзеда клалі на посцілку , выцягвалі на вуліцу і везлі за вёску. Да відовішча далучаліся выпадковыя вяскоўцы. У полі Дзеда закопвалі ў снег, адпускаючы пры гэтым вясёлыя жарты, — написал Альфред Микус в своем Фейсбуке.
Посмотрите, как все происходило в авторском фоторепортаже.


















Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!
Комментарии:
Не хватает траурного стриптиза от бабушки…
Непонятно, почему данную публикацию отнесли к категории «секс», коли она имеет отношение скорее к истории. Из-за морковки, приставленной к ширинке штанов? И ограничение «18+» ставится на материалы эротического характера. Не знал, что туда отнесены и овощи. Тогда и на морковном соке в магазине должна стоять марка «18+». :-)))