Кіраўніцтва МУС паабяцала абарону і ахову сябрам Віцебскай абласной і раённых камісій па рэферэндуме

Автор:
Опубликовано:
12
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Пра гэта паведаміў Намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі палкоўнік міліцыі Дзмітрый Карзюк падчас анлайн-нарады з кіраўнікамі камісій. Аднак гарантыі бяспекі не былі дадзены грамадзянам, якія збіраюцца прыйсці і прагаласаваць за абноўленую канстытуцыю.

У выпадку ўзнікнення рэальных пагрозы жыццю і здароўю ў сяброў камісій, работнікі міліцыі будуць разбірацца і ўстанаўліваць вінаватых асоб, ад якіх гэтыя пагрозы зыходзілі. Пры неабходнасці сілавікі гатовы арганізаваць суправаджэнне членаў камісій ад дома на працу і назад, ажыццяўляць іншыя ахоўныя мерапрыемствы.

З 21 па 28 лютага будуць узяты пад ахову ўсе аб’екты, дзе запланавана правядзенне галасавання. Дэпартаментам аховы гэтыя месцы абсталююць «трывожнымі кнопкамі».

Ці будуць міліцыянеры ўзброены аўтаматычна агнястрэльнай зброяй і як яны яе будуць прымяняць пры ўзнікненні няштатных сітуацый на нарады растлумачана не было.

Намеснік міністра разлічвае на тое, што старшыні і члены камісій будуць пільнымі і неадкладна паведамяць работнікам міліцыі аб падазроных асобах не толькі на ўчастках, але і прылеглых тэрыторыях.

Далей начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Андрэй Любімаў даў ацэнку грамадска-палітычнага становішча ў абласным цэнтры і вобласці ў цэлым.

Аказваецца, што гэтая сітуацыя далёкая ад нормы.

У доказ гэтага ён прывёў факты наяўнасці апазіцыйнай дзейнасці як у сетцы інтэрнэт, так і пра вулічную актыўнасць апанентаў дзейнаму рэжыму ўлады.

З-за таго, што на Віцебшчыне функцыянуюць 12 Telegram-каналаў, прызнаных судом экстрэмісцкімі, то работнікам спецпадраздзяленняў даводзіцца адсочваць і фіксаваць усю перапіску ў іх і выяўляць правапарушальнікаў. Цяпер складзена каля 60 адміністрацыйных пратаколаў, і было выкрыта звыш 560 ананімаў у забароненых чатах.

У 2021 годзе выяўлена 325 незаконных акцый пратэсту, якія праводзіліся ў начны час у месцах, далёкіх ад гарадоў. Большасць з іх апазіцыянеры правялі ў Віцебску, Наваполацку і ​​Полацку.

На заканчэнне нарады намеснік старшыні Віцебскай абласной камісіі па рэферэндуме Вячаслаў Хрол падзякаваў сілавікам за гатоўнасць забяспечыць бяспечную працу камісій, як у абласным цэнтры, так і на перыферыі.

vitebskspring.org

Участковыя камісіі на Лепельшчыне наведалі міжнародныя назіральнікі з краін СНД

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии