Кіраўнік віцебскага холдынгу «Marko» гатовы шыць абутак для расейскай арміі

Автор:
Опубликовано:
15
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Политика


Пра гэта Мікалай Мартынаў заявіў падчас абмеркавання ў Віцебску праектаў на 2023 год і новых праграм Саюзнай дзяржавы. Пасяджэнне камісіі Парламентскага сходу па бюджэце, падатках і фінансавым рынку прайшло ў Віцебску 13 кастрычніка. Кіраўнік холдынгу «Marko» заявіў, што гатовы забяспечыць абуткам сілавыя структуры, а таксама войска – як беларускае, так і расейскае. Як вядома, цяперашняя «частковая мабілізацыя» у Расеі прадэманстравала, што адзення і абутку для «навабранцаў» катастрафічна бракуе.

Не ўдаючыся ў падрабязнасці цяперашняй сітуацыі, Мікалай Мартынаў заявіў, што «Marko» гатова паставіць да 1,5 мільёна пар спецыялізаванага армейскага абутку – берцаў. А калі пастаўкі арганізаваць на рэгулярнай аснове, то ёсць сэнс стварыць асобнае прадпрыемства, прыкладам, у Оршы, «каб яно спецыялізавалася на вырабе такой прадукцыі для беларускай і расейскай арміі».

Зрэшты, памкненне кіраўніка неадкладна ўвасобіць у жыццё і грошы прыказку «Каму вайна, а каму маці радна» астудзіў старшыня камісіі Сяргей Міцін. Маўляў, гэтая прапанова патрабуе дадатковай прапрацоўкі, «бо неабходна збалансаваць магчымасці беларускіх і расейскіх вытворцаў, каб яны не канкуравалі міжсобку на рынку Саюзнай дзяржавы», паведамляе газета “Витебские вести».

На сенняшні дзень «Marko» выпускае некалькі мадэляў абутку, запатрабаванага перадусім беларускімі сілавікамі. Раздробны кошт на пару берцаў – у сярэднім ад 200 да 300 рублёў, памеры ад 40 да 46.

В Витебских теплосетях создали штаб оповещения на случай мобилизации

Метки: , ,
Комментарии: