Колькасць пакаранняў за рэпосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў» за апошні год вырасла ў 4 разы

Автор:
Опубликовано:
30
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Калі ў 2021 г. на Віцебшчыне паводле арт.19.11 КаАП было асуджана 58 чалавек, то цягам 2022г. – 232 чалавекі. Такія дадзеныя прыводзіць Віцебская абласная пракуратура. Пракурор Антон Васілевіч падкрэслівае, што падставай для адміністрацыйнай справы можа быць не толькі перадрук нейкага тэксту або відэа з крыніцы, занесенай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, але нават «лайк» пад рэпостам. Работнік пракуратуры расцэньвае такія «віды публічнага адабрэння» як намер распаўсюдзіць інфармацыю для больш шырокага кола асобаў, бо рэакцыі карыстальнікаў павялічваюць ахоп аўдыторыі ў сацыяльных сетках.

Антон Васілевіч раіць бацькам пільна сачыць за старонкамі сваіх дзяцей у сацыяльных сетках, каб своечасова правесці прафілактычную гутарку і выдаліць «шкодны» кантэнт. Пры гэтым пракурор супакойвае дарослых, што найчасцей падлеткі не маюць глыбокіх «дэструктыўных» перакананняў, а перадрукоўваюць матэрыялы з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў проста для прыцягнення да сябе ўвагі.

Пры гэтым супрацоўнік пракуратуры вынайшаў вельмі арыгінальны спосаб вызначаць, ці з’яўляецца той ці іншы матэрыял «небяспечным» з кропкі гледжання заканадаўства, і падзяліўся ўласным вынаходніцтвам праз абласную газету «Витебские вести». Паводле Антона Васілевіча, зусім не абавязкова звярацца з афіцыйным спісам экстрэмісцкіх матэрыялаў, размешчаным на сайце МУС. Маўляў, дастаткова «уключыць логіку і розум» ды прааналізаваць, ці ўтрымлівае тэкст або відэа інфармацыю, якая «абражае Беларусь, кіраўніцтва краіны, супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

З такім падыходам у «экстрэмісцкія матэрыялы» можна смела запісваць любы крытычны матэрыял, які ўскрывае недахопы ў жыцці краіны. У тым ліку артыкулы дзяржаўных СМІ, калі яны хоць і рэдка, але асмельваюцца раскрытыкаваць працу транспарту, камунальнай гаспадаркі ці АПК.

БАЖ собрала данные о волне репрессий против СМИ в Беларуси

Метки: , ,
Комментарии: