Крымінальную справу Уладзіміра Булаўскага перадалі ў пракуратуру

Автор:
Опубликовано:
19
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Калі ў пракуратуры зробяць высновы, што ніякіх недахопаў у рассладаванні справы віцебскага музыкі і артменеджара няма, то Уладзіміра Булаўскага неўзабаве будуць судзіць. Яго вінавацяць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), і ягоная справа звязаная з удзелам у мірных пратэстах у жніўні-верасні 2020г. З 14 снежня мінулага году Булаўскі знаходзіцца ў віцебскім СІЗА-2.

Паводле звестак праваабаронцаў, у следчым ізалятары ён мае праблемы з ліставаннем: зняволены практычна не атрымлівае лістоў, толькі допісы ад брата. Іншай блізкай радні Уладзімір Булаўскі не мае: падчас знаходжання за кратамі ў яго памёр бацька. Развітацца з ім сына не адпусцілі.

Віцебскі актывіст быў першапачаткова затрыманы ў межах адміністрацыйнай справы: у снежні мінулага году яму прысудзілі 15 сутак арышту паводле артыкула 24.23 КаАП за наяўнасць на старонках у сацыяльных сетках фотаздымкаў з пратэстаў 2020г. Але ў пачатку студзеня ён так і не выйшаў на волю.

6 лютага беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Уладзіміра Булаўскага палітычным зняволеным. Пераслед вядомага ў Віцебску арганізатара канцэртаў і прадстаўніка моладзевага нефармальнага руху працягваўся некалькі апошніх гадоў. Толькі цягам 2022 году ён быў вымушаны правесці ў ІЧУ 45 сутак адміністратыўных арыштаў.

viciebskspring.org

Віцебскаму арт-менеджэру і музыку Уладзіміру Булаўскаму  блакуюць ліставанне

Метки: ,
Комментарии: