Кур’ера з Віцебску пакаралі арыштам за пікет і “экстрэмізм” у сацыяльных сетках
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 31 траўня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак за правядзенне пікетавання ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» жыхара Віцебска працуючага кур’ерам Уладзіміра Казлова. Таксама тая ж суддзя 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакарала Уладзіміра такім жа чынам.
Паводле рапарту супрацоўніка 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК вынікае, што Казлоў сацыяльнай сеткі на сваёй старонцы размясціў фатаграфіі, якія змяшчалі фота мужчыны на фоне бел-чырвона-белага колеру і з гербам «Пагоня». З гэтага суддзя зрабіла выснову, што «правапарушальнік» публічна выказаў свае погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Прычым Казлоў правёў пікет без дазволу мясцовых органаў улады.
Таму, суддзя Карабліна кваліфікавала дзеянні мужчыны як адміністрацыйнае парушэнне і ў межах ч.1 арт.24.23 КаАП пастанавіла пакараць Казлова на 15 сутак.
Пры вынясенні рашэння, суддзя, у парушэнні адміністрацыйнага закона, не ўлічыла наяўнасць у «правапарушальніка» змякчальных абставінаў — наяўнасць у яго малалетняга сына.
Затрымлівалі прарэктара віцебскай ветакадэміі, які аперыраваў вожыка. Яго чакае суд
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!