ЛДПБ распачала ў Віцебску серыю канферэнцый «патрыятычных сіл Беларусі»
«На витебской земле стартуем неспроста, потому что это такая земля, где надо все начинать», – шматзначна, але мала ўцямна заўважыў старшыня ЛДПБ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч. Шэраговыя віцябляне пра такую ініцыятыву нават не чулі, хаця, паводле БЕЛТА, Гайдукевіч сустракаўся «з актывістамі з усёй Віцебскай вобласці». Галоўнай задачай для ўсіх палітычных партый Гайдукевіч назваў падтрыманне міра і адзінства, бо «сейчас не лучшее время спорить, кто больше патриот Беларуси».
Каго запрасілі на канферэнцыю, уключыўшы ў шэрагі «патрыятычных сіл Беларусі», так і застаецца незразумелым. Але ўсім прысутным старшыня ЛДПБ параіў «забыть свои политические программы и всем вместе работать на благо страны в это непростое время». Акрэсліваючы складанасці цяперашняга часу, Гайдукевіч заявіў, што «нынешняя ситуация на Западе показывает, что Евросоюз дестабилизирован, и о суверенитете многих стран уже говорить не приходится». Інакш «все они были бы рады сотрудничать и с Россией, и с Беларусью».
Але бадай што самая вялікая складанасць, паводле Алега Гайдукевіча, чакае Беларусь наперадзе – гэта прэзідэнцкія выбары 2024г. Ужо цяпер ён заклікае забыць досвед 2020-га году, але не паўтараць «памылак». Дэпутат Палаты прадстаўнікоў прадказвае падчас будучых выбараў «ціск звонку», а таму заклікае ўсе «патрыятычныя сілы Беларусі» працаваць разам. Супольныя задачы ён бачыць у тым, каб «ездзіць і зносіцца». Як паказала практыка першай з заяўленых канферэнцый, сродкі на «паездкі» у Алега Гайдукевіча ёсць, толькі вось “зносінаў” са звычайнымі людзьмі, а не з партактывам, пакуль не відаць.
Председатель ЦИК Карпенко провел встречу с витебскими лицеистами
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!