Лекар Уладзімір Мартаў пра перабоі ў падачы кіслароду: Кожны раз — гэта трагедыя

Автор:
Опубликовано:
8
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебск


Уладзімір Мартаў — чалавек, які адным з першых заявіў аб праблемах з кіслародам не хаваючы ні твару, ні імя, ні маштабу праблемы. Ён лічыць, што асноўныя праблемы ў медыцыне не развязваюцца. У сваім ЖЖ ён піша пра сітуацыю з COVID-19 у Беларусі.

— У сакавіку 2021 я агучыў сітуацыю, калі перабой з падачай кіслароду ў маёй Віцебскай БХМД прывёў да цяжкіх наступстваў. Мяне звольнілі. Намеснік міністра (мілы чалавек, мяркуючы з усяго, але «яго прымусілі») выступіў з праграмнай заявай: «Кісларод не важны».

З таго часу да мяне даходзяць сігналы, што перабоі з падачай кіслароду ў шпіталях Беларусі — хутчэй норма, чым выпадковасць. Кожны раз — гэта трагедыя, нават калі гэта 2 чалавекі, нават калі гэта 6 чалавек, ці больш.

Але акрамя таго, што гінуць канкрэтныя пацыенты, асаблівы жах — у расхалоджванні медперсаналу, у знікненні таго самага «драйву», які здольны выратаваць таго ўнікальнага, хто павінен быў бы «паводле законаў медыцыны» памерці. А гэты «драйв» — тое што робіць медыцыну медыцынай.

Выжыванне пацыента ў крытычным стане надае прафесіі той сэнс, якім можна ганарыцца. А калі «ўсе ўсё адно памруць» — у гэтым выпадку мы проста ходзім на працу і атрымліваем заробак памесячна і ў рамках Працоўнага заканадаўства. Клеркі ад медыцыны замест медработнікаў.

Між тым перабоі з падачай кіслароду сталі ці не самай важнай навіной з лякарняў, дзе лечаць ковід. Лозунгі «Кісларод не важны» і «Ніхто не памёр, вы нічога не дакажаце» дэкларуюцца не ад добрага жыцця…

Нават не нястача апаратаў ШВЛ, нават не брак месцаў у лякарнях, нават не нястача кіслародных пунктаў для пацыентаў… — Пацыент, які дабраўся да лякарні, атрымаў запаветнае месца з пунктам, якая падае кісларод, проста ў адзін выдатны момант можа пазбавіцца…

…і ўсяго астатняга…

А кісларод канчаецца то там, то тут. Я — лекар і я не разумею, якія праблемы — развязаць тэхнічныя праблемы? Гэта ж не атамная электрастанцыя і не палёт на

Месяц! — Гэта простая фізічная задача з аб’ёмам, ціскам, плошчай сячэння труб і г.д. На развязанне гэтай задачы быў адпушчаны год.

Нічога не развязана. Не развязваецца. Няма нават задачы гэта развязаць. Глядзеў стрым з Украіны: медыкі шчаслівыя, што іх таксама запрасілі на размову «ў вярхах». Таму што «іх губернатары» паведамляюць «наверх», што ўсё добра, і праблем з кіслародам няма. Украінскім медыкам губернатары таксама «загадваюць маўчаць». І медыкі «загаварылі».

І гэта — Украіна. Гэта — не Беларусь.

Але і там і там важна быць „чалавекам Сістэмы”.

Тэхнічныя праблемы развязваюцца тэхнічна. Не развязваючы праблему — яе не развязаць. Чаго прасцей: кінуць усе намаганні на развязанне нескладанай тэхнічнай праблемы. Яна ж не ў браку кіслароду, як такога, а ў перабоях падачы таго, што ёсць, у цалкам разабраным стане тэхнічнага персаналу, у неадпаведнасці пастаўленых задач перад медперсаналам і тэхнічнымі магчымасцямі шпітальных сістэм. Праблема — у неразвязанні (гэта галоўнае!) усіх гэтых праблем.

…Дык прывядзіце ў адпаведнасць! Не!

Шмат гадоў таму ў мяне ўзнік канфлікт з тагачаснымі арганізатарамі аховы здароўя. Яны мяне здзівілі логікай: калі скончыліся рэагенты да «буржуйскага» абсталявання, то трэба нікому не паведамляць і прамаўчаць, а пацыента «па-ціхаму» пахаваць. Гэта — «патрыятызм».

Але калі ўзняць пытанне аб пошуку гэтых самых рэагентаў — ты вораг і «замежны агент».

Патрыёты кіруюць.

vitebskspring.org

Владимир Мартов из Витебска рассказал о ситуации с COVID-19 в белорусской медицине. «Привыкли тушить пожары»

Метки: , , ,
Комментарии: