Магчыма адбылося затрыманне галоўнага рэжысёра Віцебскай ТРК Сяргея Арлова

Автор:
Опубликовано:
1
Декабрь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Па некаторых дадзеных сілавікі прыйшлі ўчора ў будынак ТРК для затрымання галоўнага рэжысёра: ператрусы правялі ў ягоным кабінеце і дома. Што ставіцца яму ў віну — невядома.

Сяргей — стваральнік многіх дакументальных фільмаў і праграм (найбольш вядомая стужка «Ефрасіння Полацкая», а яго цыкл «Сямейны альбом» стаў пераможцам Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat»).

З’яўляецца акадэмікам Міжнароднай Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё. Арганізатар тэлемарафона па зборы сродкаў на аднаўленне Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Дырэктар тэлеканала 6ТВК і арганізатар рэгіянальнага тэлеканала «Віцебск», піша vitebsk_info.

ATN-NEWS абвяргаюць затрыманне Арлова. Аднак да гэтага абвяржэння яшчэ больш пытанняў. Сцвярджаецца, што Арлоў ужо не працуе ў ТРК і з’ехаў у Расію.

У рамках крымінальнага пераследу ўлады арыштавалі маёмасць вядомага аршанскага актывіста

Метки: ,
Комментарии: