Машыністу з Оршы далі 2,5 гады «хіміі» за каментар пад фота ДАІшніка ў сацсетках

Автор:
Опубликовано:
4
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



2 лютага суд Аршанскага раёна і горада Оршы разгледзеў справу Арцёма Ляшнеўскага, якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». У віну 37-гадоваму мужчыне ставілі тое, што ў адной з сацсетак ён пакінуў абразлівы каментар у адрас гродзенскага ДАІшніка Вайцяшонка.

лешневский1

Пра абвінавачанага вядома, што ён працуе машыністам, і што на працы аб ім адгукаюцца як аб сапраўдным прафесіянале і станоўчым з усіх бакоў чалавеке. Яго калегі даслалі ў суд хадайніцтва, у якім прасілі пакараць Арцема не «хіміяй з накіраваннем», а «хатняй хіміяй», бо не хапае кваліфікаваных машыністаў і рабочы калектыў паручаецца за яго.

Таксама вядома, што пацярпелы адмовіўся ад маральнай кампенсацыі і прасіў строга не караць Арцёма, а эксперты доўга не маглі даказаць, што абразлівы каментар датычынна менавіта Вайцешонка, бо напісаны ён быў вельмі абстрактна, без указання іменаў, але менавіта пад пастам таго самага ДАІшніка Вайцяшонка.

Тым не менш, суддзя Святлана Кузьмічонак прызначыла Ляшнеўскаму 2,5 года «хіміі». Менавіта такі тэрмін для абвінавачанага запрошваў і пракурор.

Цікава дэталь біаграфіі асуджанага. Артём быў сябром участковай выбарчай камісіі №58 ад Аршанскай гарадской арганізацыі “БРСМ”, калі ў верасні 2012 года абіралі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 5 склікання.

vitebskspring.org

Палітзняволены Віктар Бабарыка паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека

 

Метки: , ,
Комментарии: