Мікалая Статкевіча на паўгода змясцілі ў адзіночную камеру

Автор:
Опубликовано:
14
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Вядомы апазіцыйны палітык, палітвязень Мікалай Статкевіч асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў). З 24 чэрвеня знаходзіцца ў глыбоцкай ПК-13, а з 5 жніўня ён на паўгода змешчаны ў якасці пакарання ў адзіночную камеру. Пра гэта стала вядома з лістоў да жонкі палітвязня, Марыны Адамовіч.

Спадарыня Марына паведаміла ў Фэйсбуку, што атрымала два лісты ад мужа – упершыню за апошнія паўтара месяцы. Яна апісвае ўмовы, у якіх трымаюць палітзняволенага – гэта «адзіночка» памерам каля 3 кв.м, шырынёй метр, з прышпіленымі да сцяны «нарамі». Пакаранне, аналагічнае ПКТ у «звычайнай» калоніі, дзе вязні – у казармах і могуць выходзіць на вуліцу. У калоніі асаблівага рэжыму, дзе ён і так у камеры, можна пакараць, хіба, памерамі і паўпадвальным памяшканнем. Ну і адсутнасцю званкоў і прагулак».

Варта зазначыць, што адразу ж па прыбыцці ў Глыбоцкую калонію, вядомую жорсткімі норавамі ўтрыманцаў і суворым стаўленнем адміністрацыі, Статкевіч сам напісаў заяву пра жаданне знаходзіцца ў адзіночнай камеры. Свой намер ён абгрунтаваў там, што адчувае асабістую небяспеку з сувязі з пагрозамі ад адміністрацыі і супрацоўнікаў. Але просьбу палітвязня не задаволілі. І ў адзіночную камеру ён трапіў толькі ў якасці пакарання. Апроч гэтага, 5-га ліпеня зняволенаму палітыку абвясцілі вымову, 6-га ліпеня ён быў пазбаўлены перадачы (адзінай на год згодна з рэжымам), 7-га ліпеня Статкевіч быў адпраўлены ў ШІЗО на восем сутак, 12-га ліпеня – пазбаўлены спаткання…

12 жніўня Мікалаю Статкевічу споўнілася 66 гадоў, гэтую дату ён сустрэў у адзіночнай камеры, і ў такіх умовах ён будзе знаходзіцца яшчэ прынамсі 6 месяцаў.

vitebskspring.org

Начался суд над Тихановским, Статкевичем и еще тремя фигурантами дела

Метки: , ,
Комментарии: