Мінінфарм заблакаваў сайт «Народныя навіны Віцебска»
Пры спробе зайсці на сайт «Народныя навіны Віцебска» з Беларусі з’яўляецца паведамленне аб тым, што доступ да іх абмежаваны «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі». Прычына блакавання не ўдакладняецца. У падобным стане апынуўся і сайт віцебскі праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
Першыя скаргі на доступ да сайту «Народныя навіны Віцебска» з’явіліся 29 кастрычніка ад карыстальнікаў «Белтэлекаму». З часам паведамленне аб блакіроўцы ад Мінінфарма з’явілася і на іншых аператарах.
«У жніўні 2020 года Мініформ заблакаваў адзін з нашых паддаменаў — news.vitebsk.сc. Зараз, па ўсёй верагоднасці, заблакавалі ўсе існыя паддамены і асноўны дамен vitebsk.сc», — распавёў БелаПАН галоўны рэдактар «Народных навін Віцебска» Сяргей Серабро.
Падобнае блакаванне з боку Міністэрства інфармацыі зазнаў і рэгіянальны праваабарончы сайт «Віцебская вясна».
Чытаць навіны Віцебшчыны можна з гэтых і іншых заблакаваных недзяржаўных рэсурсаў толькі пасля ўстаноўкі на гаджэтах VPN-праграм, піша vitebskspring.org.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!