На адным з участкаў у Віцебскай ветакадэміі за чатыры гадзіны датэрмінова прагаласавалі 150 студэнтаў

Автор:
Опубликовано:
24
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У першы дзень датэрміновага галасавання за чатыры гадзіны — ад 10-й да 14-й — на ўчастку № 21, які размяшчаецца на тэрыторыі ветакадэміі ў Віцебску, прагаласавалі 150 студэнтаў. Пра гэта паведаміў праўладны назіральнік Сяргей Гапоненка, які працуе ў гэтай навучальнай установе на кафедры ўнутраных незаразных хвароб.

Старшыня камісіі на гэтым участку — Ігар Захарчанка, які таксама працуе ў ВДАВМ на кафедры паразіталогіі.

«Вельмі прадуктыўны дзень быў учора. Я дзяжурыў з 10.00 да 14.00, і за гэты час на нашым участку прагаласавалі каля 150 чалавек», – заявіў у інтэрв’ю Сяргей Гапоненка. Паводле яго слоў, многія студэнты, якія галасавалі ўпершыню, атрымалі сувенір ад камісіі. Студэнтаў у першы дзень галасавання на ўчасткі было так шмат, што ім прыйшлося стаяць у чарзе. Па словах жа старшыні выбарчай камісіі Ігара Захарчанкі, да 11.30 раніцы ўжо больш за 100 студэнтаў узялі ўдзел у галасаванні і выказалі сваё стаўленне да «рэферэндуму».

Акрамя гэтага ўчастку для галасавання, на тэрыторыі ветакадэміі ёсць яшчэ і ўчастак №22, размешчаны ў будынку мясцовага дому культуры. Як там праходзіць галасаванне — невядома.

У ВДАВМ на дзённай форме навучання налічваецца каля 2000 студэнтаў, многія з іх — жыхары Віцебску, таму галасуюць па месцы жыхарства, а не ў навучальнай установе.

Паводле слоў Захарчанкі, на ягоным ўчастку зарэгістравана каля 360 студэнтаў першага-другога курсаў. Значыцца, усяго павінна быць каля 900 студэнтаў. Атрымліваецца, што за першыя чатыры гадзіны прагаласавала каля 17% выбарцаў. Калі так пойдзе і далей, то да асноўнага дня галасавання не застанецца ніводнаго, хто не прагаласаваў. Падобна на тое, што адміністрацыя ветакадэміі вырашыла ўсіх апярэдзіць і датэрмінова даць справаздачу аб выкананні плану. А можа, і аб перавыкананні.

vitebskspring.org

Барыс Хамайда: «Рэферэндум» наконт зменаў у Канстытуцыю нелегітымны

Метки: , , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии